20 траўня 2024, панядзелак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор Украіны: Вароненкава замовілі на загад ФСБ Расеі

2
Генпракурор Украіны: Вароненкава замовілі на загад ФСБ Расеі
Юрый Луцэнка

Юрый Луцэнка апублікаваў падрабязнасці рэзананснай справы.

Забойства экс-дэпутата Дзярждумы Расеі Дзяніса Вароненкава было ўчыненае на загад Федэральнай службы бяспекі Расеі, заявіў на брыфінгу 9 кастрычніка Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка, піша gordonua.com.

Са слоў Луцэнкі, сведчанні Вароненкава ва Украіне з нагоды справы ўцекача-экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і прысутнасці войскаў Расеі ва Украіне выклікалі "неспакой ў вышэйшых колах Крамля".

"Кіраўніцтва ФСБ падрыхтавала дзеянні для ліквідацыі надзвычайнага сведкі з жыцця", - сказаў Луцэнка.

Паводле ягоных слоў, выканаўцам забойства выступіў грамадзянін Украіны Павел Паршоў, а замоўцам - крымінальны аўтарытэт Уладзімір Цюрын, які быў таксама мужам удавы Вароненкава Марыі Максакавай.

"Фактычным замоўцам забойства, паводле інфармацыі галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны, пацверджанай следствам сталічнай пракуратуры, стаў падкантрольны ФСБ крымінальны аўтарытэт Цюрын Уладзімір Анатольевіч, грамадзянін Расейскай Федэрацыі" - дадаў Луцэнка.

Ён паведаміў, што адпаведная крымінальная справа перададзеная ў суд.

Агенцтва "Росбалт" са спасылкай на сваю крыніцу паведамляла, што ГПУ адказала на запыт Генпракуратуры РФ паводле справы Вароненкава. У публікацыі гаварылася, што, паводле версіі ўкраінскай пракуратуры, забойства экс-дэпутата Дзярждумы арганізавалі "злодзеі ў законе" Уладзімір Цюрын і неназваны "ўладальнік банка ў Крыме". Яны нібыта выконвалі даручэнне расейскіх спецслужбаў.

Пра датычнасць Цюрына да забойства Вароненкава дагэтуль заяўляў прадусар Валерый Сяргееў.

Удава Вароненкава, оперная спявачка Марыя Максакава называла першы шлюб з Цюрыным "фатальны памылкай". Пры гэтым спявачка сумнявалася, што ён мог быць замоўцам "нейкіх такіх рэчаў".

23 сакавіка Вароненкава, які прыняў украінскае грамадзянства і даў сведчанні ГПУ аб справе дзяржаўнай здрады былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, у цэнтры Кіева забіў кілер, калі экс-дэпутат Дзярждумы РФ накіроўваўся на сустрэчу.

Ахоўнік палітыка смяротна параніў нападніка, але і сам атрымаў рану.

24 сакавіка народны дэпутат ад "Народнага фронту" Антон Герашчанка паведаміў, што Павел Паршоў, які забіў Вароненкава - грамадзянін Украіны, ураджэнец Севастопаля, які прайшоў падрыхтоўку ў школе для дыверсантаў у РФ, а затым паступіў на службу ў Нацгвардыю Украіны. У гэты ж дзень дарадца кіраўніка СБУ Юрый Тандзіт пацвердзіў, што забойца Вароненкава служыў у Нацгвардыі.

Таксама стала вядома, што ў забойцы Вароненкава быў суўдзельнік Яраслаў Левенец, якога з 24 сакавіка 2017 года Саломенская ўправа паліцыі Кіева шукае паводле падазрэння ў незаконным абыходжанні са зброяй.

15 чэрвеня затрымалі актывіста "Паўлаградскай самаабароны" Яраслава Тарасенку, які, з версіі пракуратуры, "быў кіроўцам аўтамабіля, які прывёз кілера на месца злачынства".

4 верасня генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што замоўца забойства Вароненкава знаходзіцца на тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках