10 траўня 2024, Пятніца, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Герашчанка: Мэта заказчыкаў Вараненкава - запалохаць расейскіх палітыкаў і бізнэсоўцаў

Антон Герашчанка: Мэта заказчыкаў Вараненкава - запалохаць расейскіх палітыкаў і бізнэсоўцаў
АНТОН ГЕРАШЧАНКА
ФОТА: FACEBOOK

Расейскія спецслужбы мелі выразны план дзеянняў.

Пра гэта на сваёй cтаронцы ў «Фэйсбуку» напісаў Народны дэпутат Украіны ад «Народнага фронту», чалец калегіі МУС Украіны:

- Як я і выказаў здагадку яшчэ ў дзень забойства Дзяніса Вараненкава, ягоныя заказчыкі дзейнічалі адпаведна з указаннем расейскіх спецслужбаў.

Сёння маю версію напоўніцу пацвердзіў генеральны пракурор Юрый Луцэнка.

Следства атрымала неабвержныя довады таго, што заказчыкам забойства быў былы грамадзянскі муж Марыі Максакавай, вядомы крымінальны аўтарытэт, «злодзей у законе» Уладзімір Цюрын.

Ні для кога не сакрэт, што расейскія, а раней савецкія спецслужбы, актыўна выкарыстоўвалі крыміналітэт, злодзеяў у законе, «урак», для прыкрыцця расправы з непажаданымі іншадумцамі. Выдавалі іх за крымінальныя, а не палітычныя забойствы.

Менавіта так наважылі паступіць і ў выпадку са знішчэннем былога дэпутата Дзяржаўнай Думы Дзяніса Вараненкава, які адважыўся пайсці супраць сістэмы і даў паказанні супраць пуцінскага рэжыму ўкраінскай пракуратуры.

Галоўнай мэтай заказчыкаў, якія кіравалі сваімі марыянеткамі, было запалохаць расейскіх палітыкаў і бізнэсоўцаў, якія мерыліся рушыць услед за Дзянісам Вараненкавым і Марыяй Максакавай і атрымаць прытулак ва Украіне.

Найлепшай памяццю для адважнага і добрага чалавека Дзяніса Вараненкава было б тое, што ўкраінскія ўлады не стануць баяцца прымаць на сваёй тэрыторыі іншых расейцаў, якія захочуць пайсці ў адкрытую супраць пуцінскага рэжыму.

Забяспечаць ім прытулак і падтрымку, для таго каб яны дапамаглі нам сваімі ведамі, уменнямі, інфармацыяй выстаяць у гэтай жорсткай гібрыднай вайне.

А не так, як атрымалася ў выпадку з Дзянісам Вараненкавым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках