6 траўня 2024, панядзелак, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню прынц Чарльз замяніў Элізабэт ІІ у правядзенні памятных мерапрыемстваў

Упершыню прынц Чарльз замяніў Элізабэт ІІ у правядзенні памятных мерапрыемстваў
ПРЫНЦ ЧАРЛЬЗ
ФОТА: REUTERS

У Вялікабрытаніі пачалі пагаворваць аб змене манарха.

91-гадовая каралева Элізабэт II упершыню за гады свайго кіравання назірала за цырымоніяй з боку. У Лондане ў дзень памінання загінулых у Першай сусветнай вайне прайшла цырымонія ўскладання вянкоў да Кенатафу, помніка Невядомаму Жаўнеру. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Упершыню штогадовую памінальную нядзелю правёў спадчыннік брытанскага пасаду прынц Чарльз. Раней цягам больш як шэсць дзесяцігоддзяў гэтую цырымонію праводзіла ягоная маці - каралева Элізабэт II. СМІ расцэньваюць гэта як паступовую перадачу манархавых паўнамоцтваў спадчынніку пасаду. 91-гадовая каралева Элізабэт II упершыню за гады свайго кіравання назірала за цырымоніяй з боку, знаходзячыся на балконе разам са сваім мужам прынцам Філіпам, герцагам Эдынбургскім, нявесткай герцагіняй Камілай Карнувольскай і герцагіняй Кэтрын Кэмбрыджскай.

Каралева ўжо не першы раз «скарачае» ўзровень свайго ўдзелу ў цырыманіяльных імпрэзах пасля 65 гадоў знаходжання на троне. Прынц Уэльскі ўжо трэцім разам выконвае гэты цырыманіял. Аднак у папярэднія два разы ён ускладаў вянкі, калі Элізабэт II не было ў краіне. "Чарльз не малады і далёка не такі папулярны сярод брытанцаў, як ягоны сын Уільям. Таксама больш любяць Кейт, жонку Уільяма, чым герцагіню Камілу, жонку Чарльза, у якой бачаць прычыну разрыву прынца з прынцэсай Дыянай.

«Аднак маладосць і неспрактыкаванасць Уільяма можа згуляць яму не на руку. Разам з «брэксітам» змена манарха можа пагоршыць крызіс у дзяржаве і нават пацягнуць распад краіны з выхадам Шатландыі. Тым больш улічваючы падзеі ў Каталоніі, за якой аб аддзяленні загаварылі і іншыя такія рэгіёны», - кажа брытанская журналістка Алівія Мэйсан, паведамляюць «Вести».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках