11 траўня 2024, Субота, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманага пасля страляніны ў Гдыні беларуса адпусцілі на волю

11
Затрыманага пасля страляніны ў Гдыні беларуса адпусцілі на волю
CЦЯПАН СВІДЭРСКІ

(Абноўлена) Cцяпана Свідэрскага вызвалілі без усялякіх прафілактычных захадаў.

Беларуса, якога затрымалі пасля страляніны ў офісе Reutets у Гдыні, вызвалілі з-пад арышту ў Гданьску, паведамляе Nasze Miasto.

Пасля пасяджэння абласнога суда ў Гданьску Сцяпана Свідэрскага вызвалілі без усялякіх прафілактычных захадаў. Са слоў пракурора, на цяперашнім этапе дадатковая інфармацыя не будзе распаўсюджвацца.

Адвакат падазраванага пацвердзіў «Радыё Свабодзе» аб ягоным вызваленні.

- Я не вінаваты ні ў чым, што адбылося ў той вечар. Закон я не парушаў, - заявіў Сцяпан Свідэрскі ў інтэрв'ю польскім СМІ.

Сяргей Свідэрскі з'яўляецца грамадзянінам Беларусі і ўжо некалькі гадоў легальна пражывае ў Польшчы.

Паведамлялася, у кампаніі Reuters здарэнне назвалі выпадковасцю. Як паведаміла крыніца «Радыё Свабодзе», беларус вяртаўся з трэніроўкі і хацеў паказаць свой пісталет аднаму з калегаў. Калі зброю ўбачылі іншыя, пачалася паніка. Падчас спробы вырваць у мужчыны пісталет выпадкова адбыліся два стрэлы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках