2 траўня 2024, Чацвер, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ арыштаваны кіраўнік адной з «дочак» «Газпрам нафты»

5
У РФ арыштаваны кіраўнік адной з «дочак» «Газпрам нафты»
ПАВЕЛ КРУКАЎ
ФОТА: PRAVDAURFO.RU

У сібірскім Наябрску арыштавалі дэпутата-адзінароса Паўла Крукава.

Салехардскі гарадскі суд у нядзелю, 19 лістапада, прыняў пастанову аб арышце тэрмінам на два месяцы кіраўніка кампаніі «Газмпрамнафта-Наябрскнафтагаз» Паўла Крукава, паведамляе DW.

Паводле версіі Следчага камітэта РФ, 17 лістапада Крукаў атрымаў хабар сумай больш за 1 мільён рублёў. Крымінальная справа распачатая паводле 8-й часткі 204 артыкула КК РФ - «незаконнае атрыманне асобай, якая выконвае кіраўніцкія функцыі ў камерцыйнай ці іншай арганізацыі, грошай за ўчыненне дзеянняў (бяздзейнасць) у інтарэсах давальнага». Гэты артыкул, акрамя грашовых штрафаў, прадугледжвае пакаранне ад сямі да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Кампанія «Газмпрамнафта-Наябрскнафтагаз» да 2005 года ўваходзіла ў групу кампаніі «Сібнафта», пасля чаго перайшла пад кіраванне «Газпрам нафты». Яна распрацоўвае 13 радовішчаў на паўднёвым усходзе Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі (ЯНАА) і поўначы Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі і з'яўляецца адным з горадаўтваральных прадпрыемстваў горада Наябрск.

Сам Павел Крукаў, які з'яўляецца сябрам «Адзінай Расеі» і не толькі ўзначальвае кампанію, але і лічыцца адным з найбольш заможных дэпутатаў заканадаўчага сходу ЯНАА, быў затрыманы 17 лістапада ў Наябрску, згодна з паведамленнямі сібірскіх СМІ, падчас атрымання хабару. Разам з ім быў затрыманы і намеснік кіраўніка Паўночна-Уральскага кіравання Растэхнагляду Рэваз Парфіраў, якога падазраюць у пасярэдніцтве пры атрыманні хабару.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках