2 траўня 2024, Чацвер, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БНК заклікаў вярнуць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

13
БНК заклікаў вярнуць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
ФОТА: BYMEDIA

Толькі разам мы можам спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Рада БНК заклікае ЕЗ вярнуць візавыя санкцыі супраць суддзяў, вінаватых у рэпрэсіях супраць грамадскіх актывістаў і лідараў вулічных пратэстаў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай пасля арыштаў Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева. Сайт Charter97.org падае тэкст дакумента:

«Заява Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу

Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі!

Рада БНК выказвае пратэст супраць незаконных арыштаў грамадскіх актывістаў і лідараў вулічных пратэстаў.

Акцыі «За мірную Беларусь!» і «Марш абураных беларусаў 2.0», якія былі арганізаваны Беларускім Нацыянальным Кангрэсам і прайшлі 8 верасня і 21 кастрычніка ў Менску, мелі мірны характар. Падчас іх правядзення не было ніякіх заўваг з боку прадстаўнікоў сілавых структур рэжыму.

Нягледзячы на гэта, дзясяткам актывістаў БНК вынесеныя прысуды ў выглядзе штрафаў і арыштаў.

Перад «Маршам абураных беларусаў 2.0» былі асуджаныя на 15 дзён арышту Яўген Афнагель, Андрэй Шарэнда (адміністрацыйныя працэсы прайшлі без іх удзелу) і Павел Севярынец. Максім Вінярскі атрымаў 10 дзён арышту за каментар у «Фэйсбуку».

21 кастрычніка, у дзень правядзення акцыі, былі прэвентыўна затрыманыя шэраг актывістаў у розных рэгіёнах краіны.

27 і 28 кастрычніка былі выкрадзеныя Грэта Сабалеўская, Дзмітрый Сільчанка, Арцём і Дзмітрый Чарнякі. Цягам трох дзён сваякі і сябры актывістаў не маглі атрымаць інфармацыю пра іх месцазнаходжанне і далейшы лёс. Толькі ў другой палове дня 30 кастрычніка стала вядома, што моладзь была затрыманая і асуджаная за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Пра намер уладаў і далей узмацняць палітычныя рэпрэсіі сведчаць новыя арышты.

Лідара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча затрымалі 30 кастрычніка для таго, каб сарваць ягоны ўдзел у сэсіі Парламенцкай Асамблеі «Усходняга партнёрства». 1 лістапада ў інтэрв'ю асуджаны на 10 дзён арышту Уладзімір Някляеў, пацверджаная незаконная пастанова аб арышце Вячаслава Сіўчыка за ўдзел у акцыі «За мірную Беларусь!». Чакаюць судоў шэраг актывістаў БНК.

Мы патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча, скасавання незаконных прысудаў у дачыненні да іншых лідараў і актывістаў БНК і спынення пераследу з палітычных прычын.

Звяртаемся да беларускага грамадства з заклікам падтрымаць нашыя справядлівыя патрабаванні.

Звяртаемся да міжнароднай супольнасці, найперш - да еўрапейскіх палітыкаў, з заклікам вярнуць візавыя абмежаванні ў дачыненні да суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя незаконныя прысуды за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Відавочна, што іх скасаванне развязала рукі беларускаму рэжыму для ціску на грамадзян краіны.

Толькі разам мы можам спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Свабоду Мікалаю Статкевічу!

Свабоду палітвязням!

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках