25 траўня 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пацвердзілі магутны выкід радыяцыі на Паўднёвым Урале

33
У Расеі пацвердзілі магутны выкід радыяцыі на Паўднёвым Урале

Расгідрамет апублікаваў афіцыйныя звесткі.

У Чэлябінскай вобласці (Расея) у верасні-кастрычніку 2017 года фіксавалася экстрэмальна высокае забруджванне радыеактыўным ізатопам рутэнію Ru-106. У канцы верасня высокая канцэнтрацыя гэтага ж элемента была знойдзеная ў Еўропе. Аб гэтым паведамляецца на сайце Расгідрамета.

«З 25 верасня да 1 кастрычніка перавышэнне сумарнай бэта-актыўнасці ў пробах радыеактыўных аэразоляў і выпадзення фіксавалі ўсе патрулі, размешчаныя на Паўднёвым Урале. У пробах радыеактыўных аэразоляў з пунктаў назірання Аргаяш і Навагорны знойдзены радыеізатоп Ru-106 (перыяд паўраспаду 368,2 дня). Канцэнтрацыя Ru-106 на названых пробах аэразоляў склала - n*10-2 Бк/м3.

26-27 верасня прадукты распаду Ru-106 зафіксаваныя ў Рэспубліцы Татарстан. 27-28 верасня высокае забруджванне проб аэразоляў і выпадзенняў зафіксаванае ў Валгаградзе і Растове-на-Доне».

Установа паведамляе, што ля населенага пункта Аргаяш фон быў перавышаны ў 986 разоў у параўнанні з папярэднім месяцам, а ў суседнім населеным пункце Навагорным - у 440 разоў. Адначасова ў Расгідрамеце ўдакладняюць, што зафіксаваныя аб'ёмныя актыўнасці Ru-106 на 2-4 парадкі ніжэйшыя за дапушчальныя сярэднегадавыя велічыні.

Як піша lenta.ru, абодва гэтыя населеныя пункты знаходзяцца на невялікім аддаленні ад вытворчага аб'яднання «Маяк», які займаецца, паводле звестак адкрытых крыніц, вытворчасцю кампанентаў ядзернай зброі, ізатопаў, захоўваннем і рэгенерацыяй адпрацаванага ядзернага паліва.

Нагадаем, з 29 верасня павышаныя ўзроўні ізатопа рутэній-106 назіраліся ў Нямеччыне, Італіі, Аўстрыі, Швэйцарыі і Францыі. Тады ж была зробленая здагадка, што крыніца выкіду знаходзіцца на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках