28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ІП на мяжы

19
Беларускія ІП на мяжы
ФОТА: «Радыё Свабода»

Вялікія адлічэнні ў фонд сацабароны ставяць ІП на мяжу банкруцтва.

Вялікія адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны ставяць некаторых індывідуальных прадпрымальнікаў на мяжу банкруцтва і фізічнага выжывання. Жыхарка Горадні Ганна Дашкіна, сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якая працуе індывідуальным прадпрымальнікам, ужо два гады вымушаная прасіць адтэрміноўку па выплаце, паведамляе «Радыё Рацыя».

Судовы выканаўца запатрабаваў па тэлефоне аплаціць велізарную суму, кажа Ганна Дашкіна.

- Ніхто нават не спытае, ела я сёння ці не. Ён мяне пачаў запалохваць: «Прыйдзем, будзем апісваць вашы рэчы». Я кажу: «Мяне, па-першае, дома не будзе, я на працы». «Калі нікога не будзе пасля абеду, то мы прыйдзем і ўзламаем вам дзверы». Мяне гэта проста абурыла. Як гэта так? Тым больш у мяне там маці галоўная, мне толькі 1/10 частка ад бацькі засталася. Рэчаў у мяне не шмат, адзенне і старая лядоўня. Што яны будуць канфіскоўваць?

Ганна займаецца рэалізацый рытуальных тавараў для пахавання. Асаблівасць гэтага бізнэсу ў тым, што ён не прыносіць такога даходу, каб забяспечыць усе выплаты адразу. Суд, які прайшоў без удзелу Ганны Дашкіной, пазбавіў яе права на выезд за мяжу.

- Арыштаваны мой рахунак, я невыязная, у мяне быў нумар тэлефона, яго таксама заблакавалі. Я засталася без тэлефона, без права выезду за мяжу. Я адкрыла фірму, адкрыла сваё ІП, узяла сваю сястру на працу, стварыла яшчэ адно працоўнае месца. Я ўсё арганізавала, плачу падаткі, за касавы апарат, страхавы фонд, паўсюдна ўсё аплачваю ды яшчэ засталася вінная, гэта значыць я вораг-злачынец.

Індывідуальны прадпрымальнік павінна заплаціць у Фонд сацыяльнай абароны больш за тысячу беларускіх рублёў. А банкі такім прадпрымальнікам фінансавую дапамогу ў выглядзе крэдытаў не аказваюць.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках