1 траўня 2024, Серада, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская субмарына падплыла да межаў Латвіі

4
Расейская субмарына падплыла да межаў Латвіі

Падлодку выявілі вайскоўцы балтыйскай краіны.

Расейская субмарына была адзначаная непадалёк ад мяжы Латвіі. З такім сцвярджэннем у чацвер выступілі Нацыянальныя ўзброеныя сілы (НУС) краіны.

«У латвійскай эксклюзіўнай эканамічнай зоне, у пяці марскіх мілях ад тэрытарыяльных вод, Вайскова-марскія сілы 22 лістапада ідэнтыфікавалі субмарыну «Дзмітраў» класа Kilo (кадыфікацыя NATO) Узброеных сіл Расеі», - гаворыцца ў паведамленні НВС на старонцы ў Twitter.

Паводле інфармацыі мінабароны краіны, расейскія вайсковыя самалёты і караблі летась набліжаліся да межаў Латвіі 209 разоў, у 2015 годзе - больш за 270 разоў, а ў 2014-м - больш за 250 разоў.

Раней улады РФ неаднаразова заяўлялі, што ўсе палёты расейскіх вайсковых самалётаў і перамяшчэння караблёў здзяйсняюцца ў строгай адпаведнасці з міжнародна-прававымі нормамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках