2 траўня 2024, Чацвер, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сюрпрыз» да 1 снежня: Падаражэе харчаванне ў дзіцячых садках і школах

22
«Сюрпрыз» да 1 снежня: Падаражэе харчаванне ў дзіцячых садках і школах
ФОТА З САЙТА KP.BY

У сярэднім кошт адной порцыі вырасце на 10%.

З 1 снежня ў Беларусі падвысяцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі, гэта прадугледжанае пастановай Савета міністраў ад 22 лістапада 2017 г №879, піша tut.by.

Так, павялічваюцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне на 10% ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай адукацыі.

Апошнім разам нормы на харчаванне дзяцей павышаліся вясной гэтага года на 5%. З 15 сакавіка кошт харчавання ў дзіцячых садках у залежнасці ад узросту дзіцяці і ягонага знаходжання ў гэтай установе склала агулам ад 41,14 да 77,44 рубля на месяц; ў агульнаадукацыйных школах - ад 1,5 да 5,14 рубля за дзень.

У канцы жніўня ў Мінадукацыі распавядалі, што найбліжэйшым часам кошт сняданкаў, абедаў і вячэраў у дзіцячых садках падвышаць не будуць.

- Цяпер кошт харчавання прыблізна складае ад 41 рубля да 77 рублёў на месяц, - распавяла Альбіна Давідовіч, начальніца аддзела дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі.

Паводле слоў спецыялісткі, кошт залежыць ад шматлікіх фактараў. Напрыклад, узросту дзіцяці, рэжыму працы дзіцячага саду. Даражэй за ўсё цяпер абыходзіцца харчаванне ў санаторыях, дзе дзеці, адзначыла спецыялістка, харчуюцца фактычна пяць разоў на дзень.

Нагадаем, з 1 красавіка 2014 года бацькі аплачваюць 100% кошту харчавання сваіх дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Да прыняцця пастановы Саўміна №266 бацькі кампенсавалі 60% кошту харчавання ў дзіцячых садках, 40% кошту датавала дзяржава.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках