1 траўня 2024, Серада, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватная выведка ЗША патлумачыла, чаму Крэмль дапусціў вайну «ДНР» і «ЛНР»

6
Прыватная выведка ЗША патлумачыла, чаму Крэмль дапусціў вайну «ДНР» і «ЛНР»
ФОТА: EPA/UPG

Пакуль незразумела, чые сілы кантралююць Луганск.

Узброеныя людзі ў форме без апазнавальных знакаў прадаўжаюць блакаваць адміністрацыйныя будынкі і перакрываць вуліцы ў акупаваным Луганску. У горадзе ідзе барацьба за ўладу паміж прарасейскімі групоўкамі, якія кантралююць частку ўкраінскага рэгіёну. Чаму Крэмль мог дазволіць унутраным канфліктам паміж верхаводам так званай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігарам Платніцкім і «экс-кіраўніком МУС» Ігарам Карнэтам зайсці так далёка, патлумачыла прыватная амерыканская выведвальна-аналітычная кампанія Stratfor, матэрыял якой ёсць у распараджэнні «Апострофа».

Невядомыя ўзброеныя людзі з'явіліся на вуліцах Луганску 21 лістапада пасля таго, як верхавод так званай ЛНР Ігар Платніцкі звольніў «міністра ўнутраных спраў» Ігара Карнэта. Платніцкі і Карнет у мінулым змагаліся за ўплыў на непадкантрольную Украіне тэрыторыі Луганскай вобласці, і канфлікт, відавочна, перайшоў у новую фазу са зняццем Карнэта. Аднак пакуль не паведамлялася аб узброеных сутыкненнях у горадзе.

Хоць шматлікія звесткі сведчаць аб тым, што Масква надае эканамічную, палітычную і ваенную дапамогу баевікам (напрыклад, шляхам наўпроставага ўварвання войскаў РФ ва Украіну, - «Апостроф»), Крэмль прадаўжае адмаўляць сваё ўмяшанне ў падзеі на Данбасе. Каментуючы нядаўнія падзеі ў Луганску, прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква ўважліва сочыць за сітуацыяй і што ў Крамлі ёсць «разуменне» што да супрацьстаяння, але не даў больш падрабязнай інфармацыі.

Пакуль застаецца незразумелым, чые сілы фактычна кантралююць Луганск - Платніцкі (нягледзячы на чуткі пра ўцёкі верхавода «ЛНР» у Расею, - «Апостроф») або Карнэт. Некаторыя расейскія СМІ паведамлялі нават, што ўзброеныя людзі, якія атачылі цэнтр горада, - гэта баевікі так званай ДНР, якія прыбылі з суседняй Данецкай вобласці падтрымаць Карнэта.

Як бы там ні было, цікавасць Крамля палягае ў падтрыманні стабільнасці ў Луганску. Масква магла дапусціць эскалацыю сітуацыі, каб стварыць уражанне, што Расея не кантралюе сепаратысцкія сілы непасрэдна, і дадаць «праўдападабенства» ў адмаўленне сваёй ролі ў канфлікце. Аднак малаімаверна, што Крэмль дазволіць сітуацыі пагоршыцца да такой ступені, што ўнутраная сварка баевікоў пачне пагражаць яго кантролю над акупаванай тэрыторыяй або яго перамовам пра ўвод місіі міратворцаў ААН на Данбас, робіць выснову прыватная выведка ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках