1 траўня 2024, Серада, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Больш за 70% гішпанцаў - прыхільнікі адзінства краіны

1
Апытанне: Больш за 70% гішпанцаў - прыхільнікі адзінства краіны

У самой Каталоніі колькасць прыхільнікаў аддзялення і праціўнікаў прыкладна роўная.

У Гішпаніі 71,1% апытаных выступаюць супраць незалежнасці Каталоніі. Пра гэта сведчаць звесткі апытання даследчага цэнтра My Word на замову радыёстанцыі Cadena Ser. На пытанне: «Хочаце, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай?» 71,1% рэспандэнтаў заявілі, што яны супраць, за - 10,1%, піша rbc.ua.

Пры гэтым у самой Каталоніі колькасць прыхільнікаў і праціўнікаў прыкладна роўная: 40,2% - супраць, 39,2% - за. Акрамя таго, 25% апытаных гішпанцаў мяркуюць, што развязанне каталонскага пытання магчымае шляхам правядзення рэферэндуму, узгодненага з цэнтральнымі ўладамі, аднак у самой Каталоніі такога меркавання прытрымліваюцца 48,9%. Нагадаем, раней прэм'ер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой абвясціў, што новыя рэгіянальныя выбары ў Каталоніі пройдуць 21 снежня. Акрамя таго, паводле апытання, грамадзяне Каталоніі схіляюцца да падтрымкі партый, якія выступаюць супраць незалежнасці рэгіёна. Падтрымка партый, якія патрабуюць незалежнасці рэгіёна, знізілася з 47,7% да 43,4%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках