2 траўня 2024, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская сістэма падаткаабкладання - самая складаная сярод краін-суседзяў

12
Беларуская сістэма падаткаабкладання - самая складаная сярод краін-суседзяў

У суседзяў Беларусі пазіцыі ў рэйтынгу падаткаабкладання больш пераважныя.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аўдытарскай кампаніі PricewaterhouseCoopers пасля глабальнага даследавання, праведзенага групай Сусветнага банка і PwС сістэмы падаткаабкладання ў 190 краінах, піша thinktanks.by.

У суседзяў Беларусі пазіцыі больш пераважныя. Так Латвія ў рэйтынгу Paying Taxes апынулася на 13-м месцы, Літва - на 18-м, Украіна - на 43-м, Польшча - на 51-м, а Расея - на 52-м месцы.

Пры гэтым колькасць падатковых аплат у Беларусі адносна невялікая і складае 7. У Еўразвязе гэты паказчык - 12, ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі - 16,2, у свеце - 24.

А вось сярэдняя эфектыўная стаўка падаткаў ад прыбытку да абкладання падаткам складае 52,9%, тады як у ЕЗ яна складае 39,6%, а агулам у свеце - 40,5%. У гэтым паказчыку Беларусь у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі займае перадапошняе месца. На апошнім з паказчыкам 65,2% апынуўся Таджыкістан.

Даследаванне «Падаткаабкладанне 2018» з'яўляецца адным са складнікаў даследавання Сусветнага банка «Вядзенне бізнэсу 2018» («Doing Business 2018»).

Пры падрыхтоўцы даследавання «Падаткаабкладанне 2018» аналізаваліся ўсе абавязковыя падаткі і ўнёскі, якія кампанія (як прадстаўніца сярэдняга бізнэсу) павінна заплаціць цягам адпаведнага года, а таксама практычныя аспекты такой выплаты.

Аналізаваныя падаткі і зборы ўключаюць, у тым ліку, падатак на прыбытак прадпрыемстваў, зборы сацыяльнага страхавання і падаткі на прыбытак наёмных работнікаў, падаткі на маёмасць, а таксама іншыя падаткі, прыдатныя да кампаніі-прадстаўніцы сярэдняга бізнэсу ў кожнай краіне.

PwC удзельнічае ў падрыхтоўцы даследавання цягам апошніх 12 гадоў на ўмовах pro-bono.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках