1 траўня 2024, Серада, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі пра адстаўку Лукашэнкі: «Зробім масавае народнае гулянне!»

69
Менчукі пра адстаўку Лукашэнкі: «Зробім масавае народнае гулянне!»
Фото: tut.by

У жыхароў Менску спыталі, што яны будуць рабіць, калі ў краіне зменіцца ўлада.

Што вы будзеце рабіць, калі ў Беларусі зменіцца ўлада? Ці трэба Лукашэнку пайсці ў адстаўку? З такімі пытаннямі «Белсат» звярнуліся да менчукоў.

Абсалютная большасць апытаных была аднадушная - дыктатар павінен сысці.

- Я думаю, што такое свята будзе! Танцавалі б, масавае народнае гулянне зладзілі б, - смеючыся адказвае маладая беларуска.

- Прынамсі, я буду рады, таму што Лукашэнка ніколі не выбіраў. Я супраць яго. Занадта доўга чалавек ва ўладзе, а гэта застой і ступар, як ні круці. Мы варымся ва ўласным балоце, няма ніякага развіцця. Народ з'язджае куды заўгодна, на Усход, на Захад, не жадае заставацца тут. Лукашэнка павінен сысці. Сказаць, як Барыс Ельцын: «Я сыходжу!» Думаю, што чакаю не толькі я, нас большасць, - мяркуе мянчук.

- Вядома, я б узрадаваўся, святкаваў бы прыкладна месяца. Нават зладзіў бы сабе вакацыі і не хадзіў бы на працу. Увогуле, я быў бы вельмі рады, - падзяліўся жыхар сталіцы.

- Думаю, што патрэбныя перамены. І калі прыходзіць новы чалавек, то з ім прыходзяць новыя ідэі. А калі з году ў год, з пяцігодкі ў пяцігодку, то ў выніку атрымліваецца застой. Няма руху. Думаю, што 5-10 гадоў адслужылі, адпрацавалі і трэба мяняцца, - выказвае сваё меркаванне мянчанка.

- Думаю, што народ бы радаваўся. Вы ж бачыце, што ў краіне адбываецца. Можа да яго нешта не даходзіць, а яго асяроддзе яму не кажа, але ў краіне поўнае пекла. Памятаю, што дзесьці два гады таму бабуль у пераходзе не было, а цяпер поўна проста, - падзяліўся назіраннямі мужчына.

- Мне было б спакойна, калі б ён сам наважыў з сябе скласці паўнамоцтвы. Гэта было б рашэннем дарослага чалавека. Прыйшоў час ужо рухацца далей, - мяркуе мянчанка.

- Цешыліся б. Колькі ўжо можна! Ён ужо і сам стаміўся сядзець, пара на пенсію ўжо. Чавес памёр, Мугабэ на пенсіі, а цяпер і наш павінен не адставаць. Нам патрэбны новы прэзідэнт. Лукашэнку трэба сумленне мець і выйсці на пенсію, - мяркуе беларус.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках