2 траўня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўнесла ў «спіс Магніцкага» 44 чалавекі

Літва ўнесла ў «спіс Магніцкага» 44 чалавекі
ФОТА: DELFI

У «спіс Магніцкага» ўнесены ў асноўным расейцы.

Сейм Літвы прагаласаваў за ўключэнне 44 чалавек у пералік асоб з забаронай уезду ў краіну, прадугледжанага так званым «законам Магніцкага».

Пра гэта паведамляе выданне Diena.

За адпаведную рэзалюцыю прагаласавалі 83 дэпутаты, ніводны парламентарый не галасаваў супраць, адзін - устрымаўся.

«Гэтай рэзалюцыяй я хачу заклікаць урад ўключыць у чорны спіс асоб, якія асабліва прыклаліся да забойства Сяргея Магніцкага. Тады ў нас сапраўды будзе спіс Магніцкага», - заявіў дэпутат-кансерватар Габрыэлюс Ландсбэргіс.

У спіс уключаны ў асноўным грамадзяне РФ, у тым ліку кіраўнік Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін, намеснік старшыні Следчага камітэта пры МУС генерал-маёр Алег Лагуноў, суддзі Алена Сташына, Аляксей Крываручка, Святлана Ухналёва, Сяргей Падапрыгораў і іншыя асобы.

У той жа час старшыня камітэта замежных спраў Сейма Юозас Бернатоніс адзначыў, што ўсе пералічаныя ў спісе людзі ўжо ўнесены ў дзейны спіс асоб, якім забаронены ўезд у Літву.

Нагадаем, 16 лістапада парламент Літвы прыняў так званы «Закон Магніцкага», які забараняе ўезд замежнікам, звязаным з карупцыяй вялікага маштабу, адмываннем грошай і парушэннямі правоў чалавека. Літва стала чацвёртай краінай у свеце, якая прыняла такі закон.

Закон, названы імем Сяргея Магніцкага, у 2012 годзе прынялі ў ЗША, ужыўшы санкцыі супраць расейскіх службовых асоб, звязаных з парушэннямі правоў чалавека. ЗША забаранілі выдаваць ім візы і замарозілі актывы, у спісе цяпер - больш за 40 прозвішчаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках