2 траўня 2024, Чацвер, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мазгавы цэнтр» адміністрацыі Трампа заклікаў даць зброю Украіне

3
«Мазгавы цэнтр» адміністрацыі Трампа заклікаў даць зброю Украіне

Уплывовы амерыканскі аналітычны цэнтр Heritage Foundation апублікаваў даклад па Украіне.

Уплывовы амерыканскі аналітычны цэнтр Heritage Foundation, які шэраг аглядальнікаў і СМІ называюць мазгавым цэнтрам адміністрацыі Дональда Трампа, апублікаваў даклад з заклікам даць зброю Украіне.

Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».

«На наступным тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наважыць, ці ўхваляць продаж амерыканскай зброі, уключаючы найноўшае процітанкавае ўзбраенне, Украіне. Расея ўварвалася ва Украіну. Расея нелегальна акупуе Крым. Расея справакавала, а цяпер падтрымлівае сепаратысцкі рух ва ўсходняй Украіне. Расея - гэта агрэсар, а Украіна - ахвяра. Любая краіна мае права на самаабарону», - гаворыцца ў дакладзе.

«Народ Украіны паказаў адданасць трансатлантычнай супольнасці, і ЗША павінны даць украінцам найноўшае ўзбраенне і іншыя тактычныя сродкі, напрыклад, бяспечныя сродкі камунікацыі. Не варта думаць, што такая пастанова ЗША прывядзе да развязання крызісу і завяршэння агрэсіі Расеі. Хоць, будучы поспех Украіны, перш за ўсё будзе залежаць ад саміх украінцаў, лідарства ЗША з'яўляецца важным для процідзеяння расейскай агрэсіі і падтрымцы рэформаў», - гаворыцца ў кароткім выніку даклада, апублікаваным Heritage Foundation.

Акрамя прыведзеных вышэй прапаноў па ўзбраенні Украіны, дакумент прапануе дазволіць амерыканскім вайскоўвым дарадцам прысутнічаць на перадавых пазіцыях.

Аўтарам дакумента выступіў Люк Кофі, дырэктар Цэнтра замежнай палітыкі імя Сары Элісан у Heritage Foundation.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках