2 траўня 2024, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упраўленне справамі Лукашэнкі - сярод хранічных завінавачаных у аплаце электраэнэргіі

7
Упраўленне справамі Лукашэнкі - сярод хранічных завінавачаных у аплаце электраэнэргіі

Сярод завінавачаных таксама аказалася Нацыянальная акадэміі навук Беларусі.

За студзень-кастрычнік 2017 г. спажыўцам краіны адпушчана электрычнай і цеплавой энэргіі на суму 6755,1 млн руб., узровень аплаты склаў 99,1%.

Як паведамілі ecopress.by ў Міністэрстве энэргетыкі, запазычанасць спажыўцоў за пастаўленую ім энэргію ў стане на 1 лістапада 2017 г. склала 930,1 млн рублёў.

Шэраг арганізацый не забяспечылі поўную аплату адпушчанай ім энэргіі. Узровень аплаты склаў: па арганізацыях Менсельгасхарча - 97,1%, канцэрнаў «Беллеспаперапрам» - 96,4% і «Белдзяржхарчпрам» - 99%, Белкаапсаюза - 99,4%, Упраўлення справамі прэзідэнта Беларусі - 98,2% і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - 98,8%.

Арганізацыямі камунальнай формы ўласнасці за 10 месяцаў 2017 года 100-працэнтны ўзровень платы за адпушчаную энэргію забяспечаны толькі па Менску. Па Берасцейскай вобласці ўзровень аплаты склаў 98,8%, па Віцебскай вобласці - 90,8%, па Гомельскай вобласці - 89,9%, па Гарадзенскай вобласці - 96,9%, па Менскай вобласці - 84,1%, па Магілёўскай вобласці - 94,7%.

У студзені-кастрычніку 2017 г. 82,5% абанентаў (сем'яў) з тых, што аплацілі (на якіх распаўсюджваецца парадак дыферэнцыраванай аплаты ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання электрычнай энэргіі) не перавысілі «льготныя» аб'ёмы электраспажывання, устаноўленыя пастановай Савета міністраў №571 ад 12.06. 2014 (усю спажытую электраэнэргію аплачвалі па тарыфах, што субсідуюцца дзяржавай), у тым ліку: 86,9% сем'яў, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі; 78,8% сем'яў, якія пражываюць у дамах (кватэрах), не абсталяваных электраплітамі; 95,1% сем'яў, якія пражываюць у дамах (кватэрах), у якіх адсутнічаюць цэнтралізаванае газазабеспячэнне, гарачае водазабеспячэнне і электрапліты.

У кастрычніку 2017 г. спажыўцам краіны адпушчана электрычнай і цеплавой энэргіі на суму 719,8 млн руб., узровень аплаты склаў 99,1%.

Не забяспечылі поўную аплату адпушчанай ім энэргіі арганізацыі Мінсельгасхарча (узровень аплаты 97,7%), канцэрна «Беллеспаперапрам» (83,3%) і «Белдзяржхарчпрам» (99,6%), Белкаапсаюза (99,8%), Упраўленне справамі кіраўніка Беларусі (85,9%) і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (94,4%).

Арганізацыямі камунальнай формы ўласнасці за кастрычнік 2017 г. 100-працэнтны ўзровень платы за адпушчаную энэргію не забяспечаны па ўсіх абласцях краіны і па Менску. Па Берасцейскай вобласці ўзровень аплаты склаў 96,2%, па Віцебскай вобласці - 88,4%, Гомельскай вобласці - 89,3%, па Гарадзенскай вобласці - 97,3%, па Менскай вобласці - 88,2%, па Магілёўскай вобласці - 89,6% і па Менску - 92,9%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках