2 траўня 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт «Усходняга партнёрства»: Макей у Брусэлі, Лукашэнка ў Буда-Кашалёве

15
Саміт «Усходняга партнёрства»: Макей у Брусэлі, Лукашэнка ў Буда-Кашалёве

У дзень саміту дыктатар інспектуе райцэнтр.

Аляксандр Лукашэнка сёння з рабочай паездкай наведвае Гомельскую вобласць, піша БелТА.

Правадыр азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём і перспектывамі Буда-Кашалёўскага раёна, а таксама вобласці агулам. У ліку іншых будуць разглядацца пытанні сацыяльнага развіцця і добраўпарадкавання раённых цэнтраў і населеных пунктаў Гомельскай вобласці.

Лукашэнка наведае Буда-Кашалёўскую цэнтральную раённую лякарню.

Сёння ў Брусэлі адкрываецца саміт «Усходняга партнёрства». Лукашэнка быў персанальна запрошаны на яго, але ў выніку ў сталіцу Бэльгіі паехаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках