25 красавiка 2024, Чацвер, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не едзе ў Брусэль

87
Лукашэнка не едзе ў Брусэль

З дыктатарам не захацелі сустракацца на вышэйшым узроўні.

Дэлегацыю Беларусі на саміце «Усходняга партнёрства» ў Брусэлі 24 лістапада ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Пра гэта, адказваючы на пытанне БелТА, заявіў намеснік начальніка ўправы інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Шупляк.

«У дыпламатычнай практыцы візіт на вышэйшым узроўні, як правіла, з'яўляецца кульмінацыяй узаемных намаганняў бакоў у развіцці супрацоўніцтва, азначаючы сабой дасягненне глыбокіх сістэмных вынікаў, важных для асноў двухбаковага ўзаемадзеяння паміж адпаведнымі суб'ектамі міжнародных стасункаў», - сказаў ён.

«Беларускі бок зацікаўлены ў ліквідацыі ўсіх абмежаванняў ЕЗ, якія азмрочваюць нашы стасункі, у дачыненні да магчымасцяў узаемадзеяння з Беларуссю», - падкрэсліў Андрэй Шупляк.

З ягоных слоў, цяпер «Усходняе партнёрства» ЕЗ у большай ступені з'яўляецца фарматам супрацоўніцтва, у якім краіны-партнёры дамагаюцца прызнання еўрапейскай перспектывы.

«Беларусь не ставіць перад сабой такой мэты, аднак выступае за захаванне і развіццё «Усходняга партнёрства» ЕЗ як інструмента развіцця не палітызаванага ўзаемадзеяння», - адзначыў прадстаўнік МЗС.

Паводле інфармацыі крыніц Charter97.org стала вядома, што на саміце «Усходняга партнёрства» ў Брусэлі ніхто з еўрапейскіх палітыкаў не пажадаў сустракацца з Лукашэнкам на вышэйшым узроўні.

Нагадаем, што 14 лістапада лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў падпісалі зварот да кіраўнікоў Еўрапейскага Звязу, дэпутатаў Еўрапарламента і кіраўнікоў краін, якія ўваходзяць у ЕЗ, з заклікам не пускаць Лукашэнку ў Брусэль.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках