Гарыў Жабінкаўскі цукровы завод
- 23.10.2026, 12:48
Агонь ахапіў буртаўкладальную машыну.
МНС паведаміла пра пажар на адным з чатырох беларускіх цукровых заводаў.
Узгаранне адбылося ўначы 23 кастрычніка на тэрыторыі Жабінкаўскага цукровага завода. Агонь ахапіў буртаўкладальную машыну на адкрытай пляцоўцы.
Выратальнікі аператыўна ліквідавалі пажар. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
«Прычына здарэння ўстанаўліваецца», — пракаментавалі ў МНС.