6 траўня 2024, панядзелак, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі нагадалі пра зніклых беларускіх палітыкаў і журналістаў

4
У Брусэлі нагадалі пра зніклых беларускіх палітыкаў і журналістаў

Беларуская дыяспара ў Бельгіі праводзіць серыю пікетаў.

24 лістапада ў Брусэлі пачаўся саміт краін-удзельніц ініцыятывы Еўразвязу «Усходняе партнёрства». Беларуская дыяспара ў Бельгіі выкарыстала гэтую падзею для таго, каб нагадаць еўрачыноўнікам і сусветнай грамадскасці аб зніклых беларускіх палітыках і журналістах. Арганізатары назвалі акцыю «Хто забіў Ганчара?»

Удзельнікі пікету трымалі партрэты зніклых і загінулых за час кіравання Лукашэнкі палітыкаў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі, аператара карпункту тэлеканалу АРТ у Беларусі Змітра Завадскага, і заснавальніка сайта Charter97.org Алега Бябеніна.

Нагадаем, што ўчора ў сталіцы Бельгіі прайшла акцыя супраць рэжыму Лукашэнкі, удзельнікі якой заявілі аб недапушчальнасці перамоў ЕЗ і дыктатара.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках