4 траўня 2024, Субота, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ: Затрыманы ўкраінскі дырэктар абвінавачваецца ў дачы хабару

15
КДБ: Затрыманы ўкраінскі дырэктар абвінавачваецца ў дачы хабару

Аляксандр Скіба ўзяты пад варту.

КДБ Беларусі паведаміў, што падчас «атрымання хабару сумай 2800 даляраў» ад старшыні праўлення «Завода ўцяжарвальнікаў», грамадзяніна Украіны Аляксандра Скібы, затрыманы галоўны металург Менскага трактарнага завода Андрэй Карась.

У якасці пасярэдніка пры перадачы грошай выступаў сын Карася, паведамляе «Радыё Свабода».

Як заявілі ў КДБ, таксама задакументаваны факт атрымання хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных структур сумай 1700 даляраў начальнікам аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Менскага трактарнага завода.

Усяго выяўлена больш за 20 фактаў карупцыйных злоўжыванняў з боку службовых асоб сталічнага прадпрыемства на суму больш за 40 тысяч даляраў.

У дачыненні да шэрагу супрацоўнікаў распачатыя крымінальныя справы паводле артыкула 430 («Атрыманне хабару») Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У дачыненні да Аляксандра Скібы - паводле ч.2 арт.431 («Дача хабару») КК Беларусі. Усе фігуранты карупцыйных схем затрыманыя.

Справы перададзеныя ў Следчы камітэт Беларусі.

17 лістапада Камітэт дзяржаўнай бяспекі распавёў аб затрыманні ў Менску іншага грамадзяніна Украіны, журналіста «Украінскага радыё» Паўла Шаройкі. Яго абвінавачваюць у «шпіянажы» і стварэнні «агентурнай сеткі».

А ў канцы жніўня ў Гомелі пры загадкавых абставінах знік украінскі блогер Павел Грыб. Праз два месяцы стала вядома, што ён знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Краснадары.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках