4 траўня 2024, Субота, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыф за ацяпленне ўсё ж падвысяць у шэсць разоў?

50
Тарыф за ацяпленне ўсё ж падвысяць у шэсць разоў?

Словы Сямашкі могуць быць прароцкімі.

Беларусы цяпер кампенсуюць за ацяпленне 16,8% ад сабекошту, паведаміў у кастрычніку віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Нагадаем, эканамічна абгрунтаваны тарыф сёння складае 91,18 рубля. Партал tut.by паглядзеў, як за апошнія 13 гадоў змяніўся ўзровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на ацяпленне і электраэнэргію.

Паводле звестак «Белэнэрга», узровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў за выкананне паслуг цеплазабеспячэння ў 2003 годзе складаў 98%. У 2006 годзе гэты паказчык істотна скараціўся - да 69%, у 2010-м - да 37%. Да 2012 года беларусы кампенсавалі ўжо 18% за спажыванне цяпла, столькі ж - у 2015 і 2016 гадах.

«У перыяд з 2007 года адбылося значнае павелічэнне кошту прыроднага газу, імпартаваны ў краіну (у 3,9 разы), а значыць, і сабекошту энэргіі, бо асноўную частку (блізу 70%) складаюць паліўна-энэргетычныя выдаткі. Тарыфы для насельніцтва павялічваліся нязначна, таму да 2012 года назіралася тэндэнцыя зніжэння адсотка кампенсацыі для насельніцтва выдаткаў на паслугі цепла-і электразабеспячэння», - тлумачаць у «Белэнэрга».

ФОТА З САЙТА BELENERGO.BY

Прыкметна скараціўся за апошнія 13 гадоў таксама і ўзровень кампенсацыі насельніцтвам тарыфаў выдаткаў на выкананне паслуг электразабеспячэння. Так, у 2003 годзе гэты паказчык складаў 107%, гэта значыць дзяржава засталася ў плюсе за выкананыя паслугі. Але далей узровень кампенсацыі стаў падаць. У 2006 годзе ён складаў 86%, у 2011-м - 37%, у 2012-м - 32%.

Далей беларусы сталі больш кампенсаваць за спажытую электраэнергію. У 2013 годзе гэты паказчык вырас да 53%, у 2014-м - да 82%, а ў 2015-м - упаў да 75%.

«З улікам прынятых захадаў для павелічэння тарыфаў на электра- і цеплаэнергію для насельніцтва з улікам іх індэксацыі ўзровень кампенсацыі тарыфаў для насельніцтва выдаткаў на выкананне паслуг у 2016 годзе склаў 83% за электразабеспячэнне, - кажуць у «Белэнэрга». - У Беларусі праводзіцца сацыяльна-накіраваная палітыка стрымлівання росту коштаў (тарыфаў) на выкананне жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва, якая прадугледжвае аплату гэтых паслуг субсідаванымі тарыфамі, узровень якіх ніжэйшы за эканамічна абгрунтаваныя выдаткі на іх выкананне».

Спецыялісты нагадваюць, што для зніжэння коштавай нагрузкі на насельніцтва пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг за электра-, цеплазабеспячэнне ўрадам раней была прынятая пастанова аб увядзенні «перакрыжаванага субсідавання» насельніцтва. «Яго сутнасць у тым, што недаплата насельніцтвам за энэргію да ўзроўню эканамічна абгрунтаваных выдаткаў кампенсуецца за кошт устанаўлення больш высокіх тарыфаў на электрычную энэргію для спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі. У большасці краін свету кошты электраэнэргію для насельніцтва, як правіла, вышэйшыя у 1,5-2 разы, чым для прамысловасці», - тлумачаць у «Белэнэрга».

Раней віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што сёння за ацяпленне шараговы спажывец плаціць 16,8% ад сабекошту.

Паводле ягоных слоў, каб выйсці энэргетыкам на нулявую рэнтабельнасць, тарыф неабходна падвысіць у 6 разоў.

«Хто вытрымае гэта, калі ў адзін момант падняць так тарыф? Менавіта на гэты момант звярнуў увагу прэзідэнт краіны падчас рэспубліканскага семінара аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны і паставіў нам задачу рабіць гэта паэтапна, гэта значыць па меры росту заробку, росту сумы пенсій і г.д. Над развязаннем гэтай задачы мы і будзем цяпер працаваць», - сказаў Уладзімір Сямашка.

Нагадаем, на нарадзе, якая прайшла 20 кастрычніка, аб пытаннях ЖКГ было агучана, што цеплазабеспячэнне - самая дарагая з жыллёва-камунальных паслуг. Больш за 30% ад сумы рахунку зімой - гэта ацяпленне і падагрэў вады. Зыходзячы з гэтага прэзідэнт запатрабаваў «шукаць рэзервы для эканоміі ў цеплазабеспячэнні».

З улікам двух індэксацый - праведзенай з 1 верасня і запланаванай на 1 снежня - і падвышэннем платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў межах 5 даляраў з 1 студзеня 2018 года беларусы будуць аплачваць «камуналку» на 100% (акрамя ацяплення), паведамлялі раней у МАРТ.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках