28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прорва, якая аддзяляе Лукашэнку ад іншых кіраўнікоў

42
Прорва, якая аддзяляе Лукашэнку ад іншых кіраўнікоў

Хто-небудзь бачыў беларускага дыктатара без аховы?

Можаце ўявіць, каб першая лэдзі Беларусі ўпрыгожвала прэзідэнцкую рэзідэнцыю ў Астрашыцкім Гарадку, а потым праводзіла экскурсію для журналістаў і школьнікаў і запрашала турыстаў зазірнуць на агеньчык?

Казка, ці не так? А менавіта гэта зрабіла Мэлані Трамп перад сваімі першымі Калядамі ў Белым доме, піша gazetaby.com.

Першая лэдзі сустракала гасцей ў белай сукенцы ад Dior і залатых лодачках, правяла тур па доме жонка для журналістаў і разам са школьнікамі ўзяла ўдзел у майстар-класе для вырабу паштовак.

Мелані Трамп выказала надзею, што ў турыстаў, якія наведаюць Белы дом у гэтыя дні, з'явіцца святочны настрой. Чакаецца, што на экскурсіі ў святочна ўпрыгожаны Белы дом прыйдуць больш за 25 тысяч чалавек.

Як такое ўявіць у Беларусі? Хто ўпрыгожвае рэзідэнцыю Лукашэнкі? Прыгажуні з службы эскорту? Хіба да дома, дзе жыве правадыр, падпусцяць простых беларусаў?

Перанясёмся з Белага Дома ў перадкалядную Вільню, дзе ў мінулую нядзелю на плошчы перад прэзідэнцкім палацам (!) праходзіў калядны кірмаш, дзе гандлявалі прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, розных асацыяцый і дабрачынных фондаў.

Згодна з традыцыяй на гэтым кірмашы з'яўляецца прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ, якая 8 гадоў таму ініцыявала яго правядзенне.

«Назіраць за тым, як прэзідэнтка праходзіць па кірмашы, вельмі цікава, - піша журналістка Ларыса Шапавалава ў групе «Пра Вільню і не толькі» ў Фэйсбуку. - Пачынаецца ўсё з таго, што яе з'яўленне ніяк не анансуецца: проста ў нейкі момант заўважаеш, што каля адной з палатак тоўпіцца асабліва шмат пакупнікоў. Потым яны перамяшчаюцца да наступнага шапіку - і так па коле. Падышоўшы бліжэй, разумееш прычыну ажыятажу. Пакуль прэзідэнтка камунікуе з прадстаўнікамі арганізацый, фатаграфуецца з усімі на памяць, іншыя назіральнікі фіксуюць нечаканую сустрэчу тэлефонамі. Дарэчы, ахоўнікі прэзідэнткі, разумеючы патрэбы простых смяротных, ласкава зрушваюцца ў бок, каб не засланяць экран».

Каб сфатаграфаваць прэзідэнтку Літвы, не трэба атрымліваць акрэдытацыю або адмысловы дазвол - дастаткова проста апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы.

Падысці да Далі Грыбаўскайтэ мог кожны ахвотны.

Гэта як калі б перад Палацам Незалежнасці ў Менску наладзілі б выставу-кірмаш «Млын». Ну і Лукашэнка шпацыраваў бы там без аховы. Вось толькі ці знойдуцца ахвотныя зрабіць з ім сэлфі?

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках