28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння беларусы могуць пабачыць магутны зарапад

2
Сёння беларусы могуць пабачыць магутны зарапад
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКА, TUT.BY

Уночы 14 снежня зямлян чакае пік метэорнага патоку Гемініды.

Гэта адзін з самых актыўных патокаў за ўвесь год - на небе атрымаецца ўбачыць да сотні «знічак» за гадзіну, паведамілі tut.by у Міжнароднай метэорнай арганізацыі.

«Зарапад» будзе бачны ўсю ноч, а ягоны пік наступіць 14 снежня, а 9.30 раніцы менскага часу. Метэоры будуць выглядаць як яркія зоркі, самыя прыкметныя з іх будуць пафарбаваныя ў жоўты або аранжавы колер.

У сярэдніх шыротах паўночнага паўшар'я на піку зарападу будзе відаць як мінімум 75 метэораў за гадзіну. Пры назіранні ў сельскай мясцовасці ёсць шанцы ўбачыць да 100 «знічак» на гадзіну, а для гарадскога назіральніка гэтая колькасць будзе абмежаваная прыкладна 50 метэорамі.

Радыянт метэорнага патоку - пункт, з якой будуць з'яўляцца «знічкі» - знаходзіцца паблізу яркай зоркі Кастор ў сузор'і Двайнят. Для ўдалых назіранняў патрэбнае яснае надвор'е. Месяц у гэтую ноч не павінен перашкодзіць ўбачыць эфектную падзею.

«Найлепшыя ўмовы назіранняў метэорнага патоку Гемініды з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь наступаюць бліжэй да паўночы, калі над усходнім гарызонтам ззяе сузор'е блізнят, - адзначае сайт праекта Astroromantics. - Адразу пасля паўночы сузор'е падымаецца дастаткова высока над гарызонтам і праходзіць блізка да зеніту, што дазваляе назіраць метэорны паток ва ўсёй сваёй прыгажосці».

Гемініды ярчэйшыя і больш павольныя, чым большасць «знічак» іншых метэорных патокаў. «Метэоры зможа зняць усялякая камера, у якой можна выставіць вытрымку на хвіліну ці даўжэй, - піша Міжнародная метэорны арганізацыя. - На здымках метэоры адлюструюцца як выгнутыя прамыя лініі».

Метэорны паток Гемініды звязаны з калязямным астэроідам «3200 Фаэтон», які рухаецца па вельмі выцягнутай арбіце і рэгулярна збліжаецца з Зямлёй. У гэтую ноч піка Гемініды - 14 снежня - Фаэтон падбярэцца да Зямлі на асабліва блізкую адлегласць, і яго стане магчыма ўбачыць з Зямлі пры дапамозе аматарскіх тэлескопаў, бінокляў або фотатэхнікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках