28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лібералізацыя» бізнэсу ў Беларусі - толькі на словах

6
«Лібералізацыя» бізнэсу ў Беларусі - толькі на словах
Фота: bymedia

ІП ніякіх ільгот так і не адчулі.

«Лібералізацыя» бізнэсу - гэтае словазлучэнне гэтай восенню чыноўнікі паўтараюць як мантру, спадзяюцца на гэтую «беспрэцэдэнтную свабоду і льготы» і самі бізнэсоўцы. Але ці пайшлі справы далей за словы? Пакуль што прадпрымальнікі ні свабоды, ні льгот не адчулі, піша «Белсат». Што перашкаджае дробнаму бізнэсу жыць і развівацца?

Крама неўзабаве закрыецца

Бізнэсовец Юрый Галянеўскі, які два дзесяцігоддзі гандляваў будаўнічымі матэрыяламі на гарадзенскім рэчавым рынку «Паўднёвы», распрадае тавары.

«Адкрываюцца новыя гіпермаркеты, яны ільвіную долю пакупнікоў забралі ў гандлі, якім я займаюся», - тлумачыць прадпрымальнік.

Чаму так атрымліваецца?

Прычыну таго, што развіццё буйных гандлёвых сетак, гэтак жа як і інтэрнэт-гандлю, забівае дробны прыватны бізнэс, прадпрымальнікі бачаць у стаўленні дзяржавы да аб'ектаў гаспадарання, якімі з'яўляецца як прадпрымальнік, так і гіпермаркет.

«У нас задэклараваныя такія дачыненні: усе суб'екты гаспадарання павінны быць у аднолькавых умовах. Гэта нонсэнс. Як я магу раўняць сябе, прадпрымальніка з металічнага бокса на рынку з гіпермаркетам «Еўраопт» - але ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі ў нас усе ў аднолькавых умовах», - абураецца старшыня рады ІП рынка «Паўднёвы» Андрэй Шасцярыкоў.

Са слоў прадпрымальнікаў, сёння найбольшыя выдаткі ў гандлёвым бізнэсе прыпадаюць на ўтрыманне крамы.

Калі ж дадаць да гэтых фактараў жабрацтва насельніцтва, праз што людзі набываюць усё менш тавараў, і неразумныя са слоў гандляроў падаткі, шанцаў ацалець у прыватных крам застаецца няшмат. Паводле звестак старшыні рады індывідуальных прадпрымальнікаў гарадзенскага рынку «Паўднёвы», толькі летась дамовы з рынкам спынілі 136 гандляроў з 1830.

Беларускамоўная фірма «Юрась», са слоў яе ўладальніка, не знікне з закрыццём крамы будматэрыялаў. Юрый Галянеўскі плануе «перафарматавацца» і перайсці, напрыклад, у сферу паслуг. Вось толькі ці не давядзецца праз некаторы час і там згортваць бізнэс?

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках