5 траўня 2024, Нядзеля, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З крамы «Домашний» у Наваполацку вынеслі сейф з прыбыткам

8
З крамы «Домашний» у Наваполацку вынеслі сейф з прыбыткам

Супермаркет адкрылі тры тыдні таму.

Краму ў Наваполацку абакралі ўночы 11 снежня, распавяла gorod214.by афіцыйная прадстаўніца УСК Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Невядомы пранік унутр, адціснуўшы аконны праём. Здабычай злачынцы стаў металічны сейф, у якім знаходзілася больш за 1 000 рублёў. Не ўзяўшы з крамы нічога больш, разам з сэйфам зламыснік пакінуў гандлёвы аб'ект. Тое, што краму абакралі, супрацоўнікі выявілі толькі раніцай 11 снежня.

Паводле гэтага факту распачатая крымінальная справа паводле ч 1 арт 205 (крадзеж) КК. Для пошуку злачынцы выкарыстоўваўся службовы сабака. Дарэчы, крама «Домашний» адкрылася ў Наваполацку ўсяго 3 тыдні таму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках