5 траўня 2024, Нядзеля, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонскае войска будзе змагацца ў кіберпрасторы

Эстонскае войска будзе змагацца ў кіберпрасторы

У Эстоніі налета прыступіць да працы камандаванне кібервойскамі.

Пра гэта заявіў міністр абароны Эстоніі Рыха Тэрас.

Тэрас адзначыў, што эстонскае войска ў гэты момант мае праблемы са спецыялістамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Мінабароны плануе прыцягнуць людзей, якія захацелі б пайсці на сапраўдную службу ў кібервойска, паведамляе «Радыё Свабода».

Кіраўнік вайсковага камітэта NATO Пётр Павел, каментуючы заяву Тэраса, рэкамендаваў Эстоніі сфакусавацца на кіберабароне. На думку Паўла, малыя дзяржавы - чальцы вайсковага альянсу, якія не маюць магчымасці рабіць роўны з буйнымі дзяржавамі ўнёсак, маглі б засяродзіцца на асобных кірунках.

Напярэдадні парламент Эстоніі прыняў бюджэт з рэкорднымі выдаткамі на абарону. На развіццё ўласных узброеных сілаў у будучым годзе выдаткуюць амаль паўмільёна еўраў, на будаўніцтва інфраструктуры для войскаў хаўруснікаў - 12 мільёнаў еўраў, на прыём хаўруснікаў - яшчэ блізу 6 мільёнаў еўраў.

У верасні ў Эстоніі прайшлі кампутарныя вучэнні ў адбіцці магчымай хакерскай атакі на вайсковыя структуры ЕЗ. Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбенг, які назіраў за кібервучэннямі, паведаміў, што за 2016 год колькасць хакерскіх нападаў на сеткі альянсу ўзрасла на 60 адсоткаў. Ён падкрэсліў, што галоўнае пры спыненні кібератакі - своечасовы абмен інфармацыяй.

У выніку анэксіі Расеяй Крыма вясной 2014 года і падтрымкі Масквой сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, на думку NATO, узрасла расейская кіберпагроза, асабліва ў адрас былых савецкіх рэспублік і хаўруснікаў СССР у Варшаўскай дамове.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках