5 траўня 2024, Нядзеля, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці адкрыюць помнік Берасцейскай Бібліі 1563 года

У Берасці адкрыюць помнік Берасцейскай Бібліі 1563 года
Архіўныя фота B-G.BY

Берасцейская Біблія - самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя.

Помнік знакамітай Берасцейскай Бібліі адкрыецца заўтра ў Берасці на перакрыжаванні вуліц Кірава і Пушкінскай. Усяго на конкурс было даслана 10 праектаў, перамог праект менчука Антона Нічыпарука, піша nn.by.

ФОТА: МІКАЛАЙ МАЛАШЧОНАК

Берасцейская Біблія гэта другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта) поўны пераклад Святога Пісання на польскую мову - літаратурная мова XVI стагоддзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Выданне стала адным з першых поўных перакладаў новага часу з моў арыгінала: іўрыту і грэцкага. Берасцейская Біблія - самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя.

Выкананая ў вокладцы са скуры, з прадметным указальнікам (што было ўпершыню ўжыта ў беларускім кнігадрукаванні). Выданне багата ўпрыгожанае: акрамя вокладкі маюцца гравіраваныя тытульныя лісты, акцэнт на ініцыялы, арыгінальныя ілюстрацыі ў тэхніцы ксілаграфіі. З вялікім майстэрствам выкананы застаўкі, віньеткі, вялікія літары-ініцыялы.

Асобнікі захоўваюцца ў Расейскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве, Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Няпоўны экзэмпляр захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Усяго захавалася блізу 120 асобнікаў у розным стане - як поўных, так і няпоўных. У самім Берасці ў абласной бібліятэцы захоўваецца блізу 100 старонак з 738-старонкавага выдання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках