5 траўня 2024, Нядзеля, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэльгійскі суд закрыў справу аб экстрадыцыі лідара Каталоніі Пучдэмона

Бэльгійскі суд закрыў справу аб экстрадыцыі лідара Каталоніі Пучдэмона
КАРЛЕС ПУЧДЭМОН
ФОТА: EPA

Раней Гішпанія патрабавала экстрадыцыі Пучдэмона і ягоных міністраў паводле абвінавачвання ў мецяжы.

Суд у Бэльгіі абвясціў аб афіцыйным закрыцці справы экс-кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона і чатырох былых міністраў, піша «Европейская правда».

Пра гэта паведамляе RTBF.

Адпаведную абвестку суд зрабіў пасля таго, як гішпанскі суд адклікаў еўрапейскі ордэр на арышт Пучдэмона і ягоных паплечнікаў.

Паводле звестак гішпанскіх СМІ, пасяджэнне бэльгійскага суда доўжылася пяць хвілін і каталонскія палітыкі на ім не прысутнічалі.

Раней Гішпанія патрабавала экстрадыцыі Пучдэмона і ягоных міністраў паводле абвінавачвання ў мецяжы, непадпарадкаванні ўраду і крадзяжы дзяржаўных сродкаў. Паводле гэтых абвінавачванняў палітыкам пагражае да 30 гадоў пазбаўлення волі.

Як вядома, Пучдэмон і былыя міністры ягонага ўрада знаходзяцца ў Брусэлі.

Ён заявіў, што вернецца ў Гішпанію, калі пераможа на датэрміновых выбарах, якія адбудуцца ў рэгіёне 21 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках