5 траўня 2024, Нядзеля, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча, Вугоршчына і Чэхія не плануюць пераходзіць на еўра

4
Польшча, Вугоршчына і Чэхія не плануюць пераходзіць на еўра

Пра гэта паведаміла крыніца ў Брусэлі напярэдадні саміту лідараў краін ЕЗ.

Польшча, Вугоршчына і Чэхія не плануюць пераходзіць на адзіную еўрапейскую валюту еўра. Такую заяву зрабіла крыніца ў Брусэлі напярэдадні прызначанага на 14-15 снежня ў гэтым горадзе саміту лідараў краін Еўразвязу для абмеркавання сітуацыі ў еўразоне, паведамляе vesti.ru.

Цяпер у склад еўразоны ўваходзяць Аўстрыя, Бэльгія, Нямеччына, Грэцыя, Ірландыя, Італія, Гішпанія, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Партугалія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя і Эстонія.

Чакалася, што ў будучыні на еўра пяройдуць Балгарыя, Вугоршчына, Польшча, Румынія, Харватыя, Чэхія і Швецыя. Пры гэтым прадстаўнікі Еўракамісіі адзначалі раней, што дзяржавы Еўразвязу ўступаць у еўразону ніхто прымушаць не будзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках