2 траўня 2024, Чацвер, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францішак Вячорка: Дыктатары працягваюць помсціць Паўлу Шарамету

Францішак Вячорка: Дыктатары працягваюць помсціць Паўлу Шарамету

Пасля блакіроўкі незалежных СМІ Захад уладам ужо не паверыць, і ніякія адбельвальнікі не дапамогуць рэжыму.

Лаўрэат стыпендыі Вацлава Гаўла і рэдактар новых медыя на «Радыё Свабода» Францішак Вячорка пракаментаваў блакаванне незалежнага сайта «Беларускі партызан».

«Паўла Шарамета не любілі дыктатары. За дзень да забойства ў Кіеве ён мне пісаў, што хоча атрымаць «сінюю галачку» ў твітэры, бо яго пастаянна атакуюць і спрабуюць заблакаваць пуцінскія тролі. І вось праз год, калі Шарамета ўжо няма, а справа яго жыве, яны, дыктатары, працягваюць яму помсціць.

Блакаванне «Партызана» - не толькі прызнанне праекта Шарамета ў барацьбе за свабоду слова, але і сведчанне, што гнілая антыдэмакратычная прырода гэтага рэжыму застаецца нязменнай. Пакуль яны будуць знішчаць незалежныя СМІ, усе іх безвізы для замежнікаў і «мяккая беларусізацыі» - не маюць сэнсу. Пасля гэтага Захад ім ужо не паверыць, і ніякія адбельвальнікі не дапамогуць», - напісаў Францішак Вячорка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»

Нагадаем, 15 снежня незалежны беларускі сайт «Беларускі партызан» перастаў адчыняцца. Высветлілася, што яго заблакавалі паводле пастановы Міністэрства інфармацыі «за публікацыю забароненай інфармацыі».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках