27 красавiка 2024, Субота, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наўпроставая сувязь

Наўпроставая сувязь
Зміцер Бандарэнка

Паміж забойствам Паўла Шарамета і блакаваннем «Беларускага партызана» існуе прамая сувязь.

Блакаванне Міністэрствам інфармацыі незалежнага сайта «Беларускі партызан» пракаментаваў сайту Charter97.org каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка:

- Мабыць, «Беларускі партызан» вельмі замінае Лукашэнку і ягоным памагатым. Гэты сайт вельмі папулярны сярод беларусаў. Калі пасля разгону «Плошчы-2010» я знаходзіўся ў зняволенні, мне даводзілася гутарыць з зусім рознымі людзьмі: КДБ, міліцыяй, ДВП і простымі вязнямі.

Я пытаўся, што яны чытаюць у інтэрнэце. Абсалютная большасць называла два сайты: «Хартыя'97» і «Беларускі партызан». У 2010 годзе быў забіты заснавальнік і кіраўнік сайта Charter97.org Алег Бябенін. Гэта адбылося незадоўга да выбараў. Супрацоўнікі КДБ, якія нас дапытвалі, нават не ўтойвалі, што гэта было забойства. Яны заяўлялі, што гэта была не іх структура, але казалі пра тое, што гэта не было самагубствам.

У 2016 годзе самым жорсткім чынам быў забіты заснавальнік «Беларускага партызана» Павал Шарамет. У ягонай справе дагэтуль разглядаюцца розныя версіі, а арганізатары і выканаўцы гэтага забойства не знойдзеныя. Вось цяпер, я мяркую, што ўкраінскім следчым варта звярнуць увагу на дзеянні беларускіх уладаў і спецслужбаў. Відаць, што кагосьці вельмі моцна дапякаў Павел Шарамет, а сёння закрыты на тэрыторыі Беларусі заснаваны ім сайт belaruspartisan.org. Я перакананы, што паміж гэтымі дзвюма падзеямі існуе наўроставая сувязь.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках