20 траўня 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя працягвае фінансаваць украінскае войска

3
Турцыя працягвае фінансаваць украінскае войска

Дамоўленасць прадугледжвае пяць ратаў фінансавай дапамогі па тры мільёны даляраў.

Пасол Украіны ў Турцыі Андрэй Сібіга распавёў журналістам пра існаванне дамоўленасці, па ўмовах якой турэцкі бок прыняў абавязанні па аказанні фінансавай дапамогі ўкраінскаму войску, піша nua.in.ua.

Са слоў дыпламата, які паведаміў пра гэта падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ ў Анкары, да канца гэтага года будзе падпісаны дакумент аб выдзяленні дзевяці мільёнаў лір (тры мільёны даляраў ЗША), якія будуць выкарыстаны для належнага забяспячэння УСУ.

Летась, удакладніў Сібіга, падпісваўся такі ж дакумент, а ў цэлым дамоўленасць прадугледжвае пяць ратаў фінансавай дапамогі па тры мільёны даляраў у падтрымку ўкраінскага войска.

Вядома таксама, што ў наступным годзе Украіна і Турцыя хочуць падпісаць пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках