19 траўня 2024, Нядзеля, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта было лепшае назіранне года»: Беларусы сфатаграфавалі Гемініды

1
«Гэта было лепшае назіранне года»: Беларусы сфатаграфавалі Гемініды

Фатаграфіі фантастычнай прыгажосці.

Група «Астрарамантыка» ў складзе Андрэя Лейчыка, Віталя Хацука, Паўла Грыгор'ева, а таксама ўсе ахвочыя, адправіліся ў вёску Маляўкі, што пад Ракавам, дзе і зрабілі фатаграфіі фантастычнай прыгажосці, піша Astrobel.

- Да 20:00, калі мы прыбылі на месца, вечаровая зара ўжо цалкам згасла, і Млечны Шлях назіраўся проста цудоўна! Яркай бледнай паласой ён рассякаў цёмнае неба на дзве паловы, і працягнуўся строга з усходу на захад! - дзеліцца ўражаннямі яны.

ФОТА: ВІТАЛЬ ХАЦУК

- Інтэнсіўнасць метэорнага патоку Гемініды ў ноч на 14 снежня была проста фантастычнай. Сярэдняя колькасць метэораў была ад 2 да 5 адзінак у хвіліну. Заяўленая зенітная гадзінная колькасць метэораў, што падаюць, ад 50 да 200 цалкам апраўдвала сябе. Па меры ўздыму над усходнім гарызонтам сузор'я Двайняты (а разам з сузор'ем - і Радыянт гэтага метэорнага патоку) назіраць «знічкі» можна было практычна на ўсім начным небе!

- Асабліва выразна была прыкметная галоўная асаблівасць метэорнага патоку Гемініды - наяўнасць асобных больш яркіх метэораў і балідаў. Палёт некаторых з іх назіраўся намі да 2-4 секунд, - кажуць аматары астраноміі. - Такія метэоры пакідалі доўгія яркія сляды, якія захоплівалі адразу некалькі сузор'яў. У рэдкія моманты нам удалося назіраць і адначасовае падзенне некалькіх метэораў у адным сектары начнога неба.

ТУМАННАСЦЬ MESSIER 42 («ВЯЛІКАЯ ТУМАННАСЦЬ АРЫЁНА») У СУЗОР'І АРЫЁНА,. ФОТА: АНДРЭЙ ЛЕЙЧЫК

- Сапраўды, гэты метэорны паток быў неверагодна прыгожы! Нават нам, астраномам-аматарам, якія назіралі нямала самых розных метэорных патокаў, не ўзгадваецца такая прыгажосць і россып «знічак», - захапляюцца хлопцы.

Туманность NGC 7635 «Пузырь» в созвездии Кассиопея. Фото: Андрей Лейчик

- Што і казаць, наша астранамічнае назіранне, якое павінна было падысці да канца бліжэй да паўночы, было зрушана і падоўжанае для ўсіх ахвочых практычна на дзве гадзіны! Ад гэтай фантастычнай прыгажосці зорнага неба, назіранняў астранамічных аб'ектаў у тэлескопы і назіранняў метэорнага патоку Гемініды не хацелася з'яжджаць ні нам, ні усім прысутным. Гэта лепшае астранамічная назіранне 2017 года!

ФОТА: ВІТАЛЬ ХАЦУК
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках