19 траўня 2024, Нядзеля, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Калінкіна: Гэта тое ж самае, што паперай затыкаць водаправодную трубу

13
Святлана Калінкіна: Гэта тое ж самае, што паперай затыкаць водаправодную трубу
Святлана Калінкіна

Ёсць лёгкія спосабы абыходу любога блакавання.

Міністэрства інфармацыі Беларусі апублікавала 15 снежня пастанову аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу belaruspartisan.org. «Беларускі партызан» заблакавалі за «сістэматычнае парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».

Журналістка Святлана Калінкіна паведаміла «Радыё Свабода», што «пакуль ніякіх паведамленняў, тлумачэнняў, папярэджанняў ад Міністэрства інфармацыі» яны не атрымлівалі.

«Па-першае, паспрабуем разабрацца, якое канкрэтнае парушэнне знайшло ў нас міністэрства і як яго можна выправіць. І ў залежнасці ад гэтага будзем дзейнічаць, - сказала Калінкіна. - Ёсць лёгкія спосабы абыходу любога блакавання. І я асабіста выдатна заходжу на сайт. У сучасным свеце блакаваць сайты - гэта тое ж, што нейкай паперай затыкаць водаправодную трубу. Гэта бессэнсоўна».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках