20 траўня 2024, панядзелак, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў стаў карыстацца пладамі сланцавай рэвалюцыі ў ЗША

14
Кіеў стаў карыстацца пладамі сланцавай рэвалюцыі ў ЗША

Украінская эканоміка пачала выкарыстоўваць амерыканскі сланцавы газ.

Кампанія «ЭРУ Трэйдынг» (даччыная кампанія карпарацыі «Энэргетычныя рэсурсы Украіны», ЗША) закупіла партыю газу з ЗША, які з пачатку быў дастаўлены газавозам на польскі ЗПГ-тэрмінал (тэрмінал для прыёму звадкаванага прыроднага газу) у горадзе Свіноуйсце, а затым праз польска-ўкраінскія інтэрканектары прапампаваны ва Украіну. «ЭРУ Трэйдынг» набыла газ на польска-ўкраінскай мяжы і запампавала яго ў падземнае сховішча, піша «Мінпром».

Для паставак амерыканскага газу ва Украіну «ЭРУ» заручылася падтрымкай амерыканскіх уладаў, а менавіта - Карпарацыі прыватных замежных інвестыцый (Overseas Private Investment Corporation, OPIC), агенцтва пры Урадзе ЗША, мэта якога - садзейнічаць амерыканскаму бізнэсу ва ўкладаннях у новыя рынкі за кошт выдавання крэдытаў і гарантый. У красавіку гэтага года «ЭРУ» атрымала ад OPIC поліс страхавання ад палітычных рызык, які забяспечвае кампаніі абарону пры транспартаванні, захоўванні і продажу газу ва Украіне. Паводле звестак кампаніі, гэта дазволіла ёй паспяхова ўдзельнічаць у тэндэры «Укртрансгаза» на пастаўку 135 млн кубаметраў газу - кампанія «ЭРУ» стала адзіным прыватным пастаўшчыком, усе астатнія лоты па пастаўцы газу выйграў «Нафтагаз Украіны».

Газ з ЗША пачаў паступаць на польскі тэрмінал у Свіноуйсце ў чэрвені гэтага года. Гэтая пастаўка стала чарговым крокам на шляху «разводу» Польшчы і Расеі ў газавай сферы. Справа ў тым, што Польшча - адзін з найстарэйшых пакупнікоў расейскага газу, першыя пастаўкі якога прыйшліся яшчэ на 1944 год. Сярод краін Усходняй Еўропы Польшча стабільна займала першае месца па аб'ёмах закупкі газу ў Расеі - пры агульным спажыванні 15 млрд кубаметраў (2016 год), пастаўкі з Расеі занялі крыху больш за 11 млрд кубаметраў. Аднак адносіны ў газавай сферы не заладзіліся - на фоне агульнага падзення коштаў на рынку Польшча запатрабавала істотнага зніжэння цаны і аб'ёмаў закупкі газу, тады як «Газпрам» патрабаваў выканання ўмоў кантракта, у якім былі прапісаныя і кошты, і аб'ёмы. Дайшло нават да Стакгольмскага арбітражу і ў выніку «Газпрам» саступіў і знізіў цэны на 15%.

Цяпер Польшча імкнецца пазбавіцца ад газавага «сяброўства» з Расеяй - ЗПГ-тэрмінал дазволіць палякамі прыняць у год білзу 5 млрд кубаметраў газу «з боку», а пасля будаўніцтва яшчэ аднаго сховішчы газу і пашырэння тэрмінала гэтая лічба ўзрасце да 7,5 млрд кубаметраў.

У пачатку ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас візіту ў Польшчу паабяцаў палякам столькі амерыканскага газу, колькі яны змогуць купіць. «Мы гатовыя падпісаць кантракт хоць у найбліжэйшыя 15 хвілін», - адзначыў ён. Ужо ў лістападзе польская кампанія PGNiG заключыла 5-гадовы кантракт на пастаўку газу з ЗША з амерыканцамі. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас сустрэчы з Трампам заявіў, што Польшча зможа стаць газавым хабам.

Мяркуючы з заявы Трампа, ЗША маюць намер актыўна «праціскаць» продаж свайго газу ў Еўропе. Для гэтага ў амерыканцаў ёсць усе ўмовы, асабліва - на фоне росту здабычы сланцавага газу. Эпоха здабычы нафты і газу са сланцаў у ЗША пачалася параўнальна нядаўна - у 2006-2007 гадах. Аднак за 10 гадоў узровень здабычы сланцавага газу зрабіў імклівы рывок уверх. Кіраўнік аналітычнага агенцтва East European Gas Analysis Міхаіл Карчомкін адзначыў, што здабыча сланцавага газу да канца гэтага года дасягнула ўзроўню 48 млрд кубічных футаў у дзень (гэта больш за 1,3 млрд кубаметраў за дзень або больш за 470 млрд кубаметраў на год).

Яшчэ зусім нядаўна высокапастаўленыя чыноўнікі «Газпрама» гатовыя былі ці ледзь не крывёй падпісаць свае прагнозы, што ЗША ніколі не стануць экспарцёрам газу. Аднак ЗША «не апраўдалі» надзеяў «Газпрама» - паводле стану на гэты год магутнасць ЗПГ-тэрміналаў у ЗША, праз якія яны змогуць экспартаваць газ, дасягнула 100 млрд кубаметраў у год.

Амерыканскі газ пачаў паступаць у Еўропу ў красавіку 2016 году - першым пакупніком стала Партугалія, за ёй рушыла ўслед Вялікабрытанія і Польшча. Усяго толькі праз паўтара года пасля адкрыцця еўрапейскага рынку, на падножку амерыканскага газовозу ўскочыла і Украіна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках