19 траўня 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ноччу ў менскім метро сталі цягнікі

17
Ноччу ў менскім метро сталі цягнікі

Людзей выводзілі з тунэляў на платформу.

Інцыдэнт адбыўся на станцыі метро «Інстытут культуры» а 00.27.

«У метро ў Менску адбылося замыканне, тры склады сталі ад ст. м. «Інстытут культуры» да «Плошчы Леніна». На гарачую лінію ледзь датэлефанаваліся праз 40 хвілін прастою», - паведаміла tut.by карыстальніца Яніна.

«Прыкладна да 00.30 спыніўся рух у менскім метро на станцыі «Інстытут культуры». Цягнік, які рухаецца са станцыі «Уручча» ў бок «Малінаўкі», у раёне 00.30 на станцыі «Інстытут культуры» не змог працягнуць рух да двух гадзін ночы. Г.зн. прыкладна на паўтары гадзіны рух быў спынены. Усе наступныя цягнікі, якія рухаюцца ў бок станцыі «Малінаўка», таксама заставаліся на шляхах. Людзі сядзелі ў цягніку ў тунэлі, не маючы магчымасці выйсці з яго», - паведаміў нам Уладзімір.

Інфармацыю аб прыпынку цягнікоў першай лініі пацвердзіў прэс-сакратар Менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

- А 00.27 16 снежня праз тэхнічную няспраўнасць сістэмы электразабеспячэння на ўчастку «Інстытут культуры» - «Грушаўка» адбыўся прыпынак апошніх цягнікоў на другім шляху (ад «Уручча» ў бок «Малінаўкі») першай лініі. Супрацоўнікі метрапалітэна спрабавалі аператыўна ліквідаваць няспраўнасць, але, калі стала зразумела, што зрабіць гэта не ўдасца, людзей сталі выводзіць з вагонаў цягнікоў на платформу станцыі метро. Пасажырам прынеслі прабачэнні.

Са слоў Кузьміна, у тунэлі стаяў адзін склад, астатнія некалькі апошніх цягнікоў паспелі спыніць на «Кастрычніцкай» і «Плошчы Леніна», і яшчэ а 00.30 людзям прынеслі прабачэнні і прапанавалі падняцца наверх і скарыстацца наземным транспартам. Праблемы ўзніклі толькі з пасажырамі складу, які спыніўся на перагоне. Ім метрапалітэн яшчэ раз прыносіць прабачэнні.

За ноч праблема ў метро была вырашана, першы цягнік пайшоў па раскладзе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках