20 траўня 2024, панядзелак, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША ствараюць суперрасліну, якая пракорміць свет і палепшыць клімат

16
У ЗША ствараюць суперрасліну, якая пракорміць свет і палепшыць клімат
ФОТА: GETTY IMAGES

Каліфарнійская даследчыца Джоан Чоры працуе над стварэннем унікальнай расліны.

Яна разлічвае, што гэтая ўстойлівая да засухі і паводак культура стане крыніцай ежы і будзе паглынаць у 20 разоў больш вугляроду, чым звыклыя шматгадовыя травы. Па смаку суперрасліна будзе нагадваць нут, піша Business Insider.

Асновай поспеху павінна стаць рэчыва пад назвай суберын - разнавіднасць коркі. Яно здольнае утрымліваць вуглярод на працягу сотняў і, магчыма, тысяч гадоў. Шматгадовая расліна, якая змяшчае суберын, будзе эфектыўна чысціць паветра і выдзяляць больш кіслароду, а яго карані будуць устойлівыя да паводак і засух. У прыродзе гэта рэчыва змяшчаецца ў многіх прыбярэжных травах.

Паводле падлікаў Чоры, на стварэнне суперрасліны спатрэбіцца блізу 10 гадоў і $50 млн. каб кампенсаваць наступствы глабальнага пацяплення, неабходна будзе засеяць гэтай раслінай 5% ворных зямель у свеце, што адпавядае плошчы Егіпта. У гэтым выпадку яны змогуць паглынаць 50% бягучых узроўняў глабальных выкідаў CO2.

Раней даследчыца ўжо знайшла новыя спосабы вырошчвання раслін без святла, змяняючы ДНК іх насення, а таксама выявіла новы клас раслінных гармонаў. Таксама яе працы дапамаглі стварыць сельскагаспадарчыя культуры, устойлівыя да суровых умоў і патагенаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках