19 траўня 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпракурор ЗША расследуе сувязі Deutsche Bank з Флінам

1
Спецпракурор ЗША расследуе сувязі Deutsche Bank з Флінам

Вывучаецца магчымае адмыванне грошай з Расеі праз нямецкі фінансавы інстытут.

Адміністрацыя ЗША запрасіла ў Deutsche Bank інфармацыю аб угодах, якія, як мяркуецца, маюць дачыненне да былога дарадцы прэзідэнта Дональда Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майкла Фліна або да звязаных з ім структур, піша The Wall Street Journal у пятніцу, 15 снежня. Гэты запыт зроблены ў рамках расследавання, якое праводзіць спецпракурор Роберт Мюлер у сувязі з падазрэннямі аб умяшанні Расеі ў прэзідэнцкія выбары 2016 года, указвае газета.

Раней Флін прызнаў сябе вінаватым у дачы ілжывых паказанняў паводле справы аб магчымым умяшанні Масквы ў выбары і выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць са следствам.

Як піша «Нямецкая хваля», у пачатку снежня розныя СМІ паведамлялі, што прадстаўнікоў Deutsche Bank выклікалі для дачы паказанняў. Звесткі выданняў пра тое, у сувязі з чым атрыманыя позвы, разыходзіліся. Сярод версій называліся сувязі нямецкага фінансавага інстытута з Дональдам Трампам, а таксама з былым кіраўніком ягонага выбарчага штаба Полам Манафортам.

Белы дом зняпраўдзіў інфармацыю аб тым, што амерыканскае прадстаўніцтва Deutsche Bank атрымала ад спецпракурора Мюлера паведамленне для прыходу ў суд праз меркаваныя сувязі паміж Трампам і магчымым адмываннем грошай з Расеі праз нямецкі фінансавы інстытут.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках