19 траўня 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Паўлаў: Педагогам трэба падняць заробак як мінімум удвая

20
Анатоль Паўлаў: Педагогам трэба падняць заробак як мінімум удвая
АНАТОЛЬ ПАЎЛАЎ
ФОТА: YANDEX.BY

Беларуская сістэма адукацыі знаходзіцца ў застоі.

Экс-прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Паўлаў распавёў «Народнай Волі», чаму беларуская сістэма адукацыі «знаходзіцца ў застоі».

- Год таму, 15 снежня 2016 года, прэзідэнт адправіў у адстаўку міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова, прызначыўшы на гэтую пасаду Ігара Карпенку. Якую адзнаку за год можна паставіць новаму міністру?

- Ніякіх рэвалюцыйных рэформаў у адукацыі за гэты год я так і не пабачыў. Вось, напрыклад, выкладчыкам нібыта падвысілі стаўку на 30 адсоткаў. Але гэта ж смешна! Станоўча я ацаніў бы працу чыноўніка, калі б ён падрыхтаваў сур'ёзную праграму, пайшоў бы ў больш высокія кабінеты і давёў, што сёння педагогам трэба падымаць заробак мінімум удвая.

Хай бы выбіў фінансаванне на рамонт школ і сучаснае абсталяванне для навучальных устаноў усіх узроўняў. І потым, нават пры Савецкім Саюзе рэктараў ВНУ абіралі тайным галасаваннем на вучоным савеце, а не прызначалі, як цяпер. Так, кандыдатуру рыхтаваў аддзел навукі і адукацыі ЦК, але стараліся прапанаваць паважанага чалавека, які меў сур'ёзныя заслугі ў навуцы і адукацыі.

- Міністэрства адукацыі апублікавала праект новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі яшчэ ў лютым 2017 года, але законапраект дагэтуль не пададзены Палаце прадстаўнікоў. На ваш погляд, чаму?

- Вось яшчэ адзін паказчык эфектыўнасці работы нашых чыноўнікаў. Калі гэта добры праект, то чаму ён цэлы год ляжыць мёртвым грузам? Да канца гэтага года было запланаванае выкананне дарожнай мапы, якую Беларусь падпісала, уступаючы ў Балонскі працэс. Але гэта таксама не зробленае, працы ў гэтым кірунку яшчэ мора! Краіну авансам уключылі ў Балонскі працэс, усё гэта прагрымела, а далей усё спынілася або рухаецца вельмі і вельмі марудна. Вось вам і ацэнка дзейнасці новага міністра за гэты год.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках