19 траўня 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс біткоіна зноў абнавіў гістарычны рэкорд

14
Курс біткоіна зноў абнавіў гістарычны рэкорд

Самая папулярная сусветная крыптавалюта біткоін прадаўжае расці і ўстанаўлівае новыя гістарычныя рэкорды курса.

Цяпер набыць 1 біткоін можна практычна за 18 тысяч даляраў. Апошні рэкорд курсу самай папулярнай сусветнай крыптавалюты пратрымаўся крыху больш за 1 тыдзень, піша vistanews.ru.

8 снежня біткоін перасягнуў адзнаку 17 тысяч даляраў, а ўжо сёння яго кошт складае 17 911 даляраў. Паводле меркавання экспэртаў, курс 18 тысяч можа ўстанавіцца з хвіліны на хвіліну.

Такім чынам, са студзеня гэтага года курс біткоіна вырас у 18 разоў. Такі «вар'яцкі» скачок кошту самай папулярнай крыптавалюты ў свеце тлумачыцца хуткім стартам таргоў ф'ючэрсамі на яго адразу на 2, а то і больш, амерыканскіх біржах, мяркуюць спецыялісты ў галіне эканомікі.

Меркаванні з нагоды актуальнасці біткоіна ў доўгатэрміновай перспектыве прадаўжаюць кардынальна разыходзіцца. Многія сусветныя экспэрты раяць не губляць часу і як мага хутчэй ўкладвацца ў самую папулярную ў свеце крыптавалюту, у той час як праціўнікі біткоіна называюць яго чарговай «мыльнай бурбалкай». Згодна з прагнозам амерыканскіх эканамістаў, у недалёкай будучыні курс рэвалюцыйнай крыптавалюты дасягне адзнакі 800 тысяч даляраў і больш.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках