1 траўня 2024, Серада, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зайцоў» цяпер будуць выяўляць з пяці раніцы да гадзіны ночы

61
«Зайцоў» цяпер будуць выяўляць з пяці раніцы да гадзіны ночы
ФОТА: ONLINER.BY

Змяніліся гадзіны працы кантралёраў у наземным транспарце.

Кантралёры ў наземным грамадскім транспарце цяпер працуюць з пяці раніцы да гадзіны ночы, паведаміў падчас жывой лініі генеральны дырэктар ДП «Мінсктранс» Лявонцій Папянок, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Гэта чарговыя захады, накіраваныя на скарачэнне колькасці «зайцоў». Раней супрацоўнікі кантрольна-рэвізорскай службы пачыналі працу значна пазней і заканчвалі раней.

За 11 месяцаў 2017 года безбілетнікі заплацілі штрафы больш чым на 900 тысяч рублёў, што ў 5,4 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

- Колькасць аштрафаваных пасажыраў за студзень-лістапад перасягнула паказчык за такі ж час мінулага года ў 4,8 раза, хаця было праверана менш рухомых адзінак, - удакладніў Папянок. - Шмат у чым гэта вынік таго, што ўвялі відэарэгістратары, скасавалі формавыя камізэлькі на электратранспарце, залучылі дружыннікаў і памянялі парадак прэміявання кантралёраў. А з увядзеннем аўдыёвідэарэгістратараў стала яшчэ і нашмат прасцей разбірацца ў канфліктах старон.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках