19 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны журналіст дамогся спынення несправядлівай справы

3
Незалежны журналіст дамогся спынення несправядлівай справы
Кастусь Жукоўскі

Суд упершыню апраўдаў гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага.

Суд Добрушскага раёна 15 снежня спыніў адміністрацыйную справу паводле артыкулу 22.9 КоАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) у дачыненні да гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага з прычыны адсутнасці складу правапарушэння.

Падставай для складання пратаколу стаў сюжэт «Белсату» «У Добрушы замест заробкаў - талоны на харчаванне», у якім былі фрагменты відэаздымак Жукоўскага. Але суддзя Яўген Мартынаў пастанавіў, што Жукоўскі заканадаўства не парушаў.

«Мабыць, пастанова была прынятая наверсе. У гэтай сістэме не можа быць хібаў. Магчыма, надакучыла ўсім, што пра мяне заўсёды кажуць - маўляў, Жукоўскага б'юць, Жукоўскага б'юць. Ну і наважылі - апраўдаць адзін раз яго. Але ўсё ж нельга выключаць і чалавечы чыннік: можа, суддзя малады, можа ён штосьці не зразумеў, ці наадварот, яму ўсё абрыдла, ён мерыцца звальняцца і наважыў зрабіць паводле закону. I ён зрабіў паводле закону», - распавёў Жукоўскі.

Жукоўскі нагадаў, што згодна з заканадаўствам толькі штатныя супрацоўнікі СМІ абавязаныя мець акрэдытацыю МЗС Беларусі, а ён супрацоўнічае з «Белсатам» у якасці фрылансера.

Сёлета на Кастуся Жукоўскага міліцыя склала блізу двух дзясяткаў пратаколаў за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» - розныя суды Гомельскай вобласці пакаралі журналіста штрафамі на агульную суму больш за 9 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках