4 траўня 2024, Субота, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Крыўко ўпершыню патрапіла на подыум этапу Кубка свету

8
Ірына Крыўко ўпершыню патрапіла на подыум этапу Кубка свету
ІРЫНА КРЫЎКО

Беларуская біятланістка стала другой у мас-старце.

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко стварыла галоўную сенсацыю Кубка свету ў французскім Ансі, фінішаваўшы на другім месцы ў мас-старце, піша tut.by.

Беларуска адабралася ў мас-старт, дзякуючы ўдалым выступам у апошніх гонках. У топ-30 найлепшых біятланістак сезона таксама прабіліся Надзея Скардзіна і Дар'я Домрачава, але яны этап у Ансі прапускалі. Гэта быў першы мас-старт у кар'еры Ірыны Крыўко.

ІРЫНА КРЫЎКО

Падчас гонкі беларуска адзінай з усіх удзельніц не дапусціла ніводнага пудлы і саступіла толькі францужанцы Жусцін Брэсаз (0+0+1+0). Крыўко большую частку гонкі правяла на мяжы першай і другой дзясятак, але затым пачала падымацца дзякуючы выдатнай стральбе.

Перад апошняй агнявой мяжой беларуска займала шостае месца. У гэты час яе канкурэнткі пачалі мазаць, а Ірына метадычна паражала ўсе мішэні. Чацвёртую стральбу яна пакінула другой, на 10 секунд апярэджваючы немку Лауру Дальмаер і на 18 - славачку Анастасію Кузьміну. Тытулаваныя спаборніцы ірванулі ў пагоню за Крыўко, але Ірына выкладвалася на ўсе 100% і не дазваляла канкурэнткам скарачаць адставанне.

На заканчальным этапе Дальмаер распачала апошнюю спробу дагнаць беларуску, наблізілася на адлегласць чатырох секунд, пасля чаго зразумела, што Крыўко сёння сваё другое месца не аддасць.

Гэты подыум стаў першым у кар'еры для 26-гадовай беларускі ў асабістых гонках на этапах Кубка свету. Да гэтага найлепшым вынікам у яе кар'еры была дзявятая пазіцыя ў гонцы пераследу на мінулым этапе Кубка свету.

У актыве біятланісткі з віцебскага Сянна таксама ёсць золата чэмпіянату Еўропы - 2014 у эстафеце і бронза гэтага ж форуму ў індывідуальнай гонцы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках