18 траўня 2024, Субота, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы адзін з кіраўнікоў будаўнічай кампаніі «Тамбаз» Леў Хаюцін

13
Затрыманы адзін з кіраўнікоў будаўнічай кампаніі «Тамбаз» Леў Хаюцін
ЛЕЎ ХАЮЦІН
ФОТА: REALT.BY

«Тамбаз» будаваў жыллё ў Менску больш за 20 гадоў.

Пра затрыманне Льва Хаюціна, экс-гендырэктара будаўнічай кампаніі «Тамбаз», а цяпер - дарадцы дырэктара, паведамілі дольшчыкі. Інфармацыю tut.by пацвердзілі ў Камітэце Дзяржкантролю.

«Тамбаз» будаваў жыллё ў Менску больш за 20 гадоў, у кампаніі была выдатная рэпутацыя аж да гэтага лета, калі спынілася будаўніцтва двух жылых дамоў у комплексе «Аркадыя».

Дольшчыкам было важна, каб Тамбаз дабудаваў дамы. Але будаўнікі так і не выйшлі на будпляцоўку. Страціўшы цярпенне, людзі запісалі відэазварот да Лукашэнкі. І напісалі ва ўсе інстанцыі патрабаванні праверыць «Тамбаз». І «Тамбаз» праверылі.

Дырэктар «Тамбаз» Аляксандр Аўсяннікаў сёння на працоўным месцы. Інфармацыю аб затрыманні Льва Хаюціна ён не каментуе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках