AFP: CША ліквідавалі кіраўніка прапаганды «Аль-Каіды»
2- 21.12.2017, 18:01
- 13,548
Разам з прапагандыстам «Аль-Каіды» былі ліквідаваныя яшчэ тры ўдзельнікі гэтай тэрарыстычнай групоўкі.
Саудавец Абу Хаджэр аль-Мекі, кіраўнік прапаганды тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда на Аравійскім паўвостраве» (АКАП), быў забіты ў выніку атакі амерыканскага беспілотніка, піша ru.rfi.fr.
Як паведамляе AFP, атака была праведзеная ўвечары ў сераду, 20 снежня, у раёне населенага пункта Вадзі Абэйд, размешчанага за 170 кіламетраў на ўсход ад Саны, сталіцы Емена.
Разам з прапагандыстам «Аль-Каіды» былі забітыя яшчэ тры ўдзельнікі гэтай тэрарыстычнай групоўкі, якія ехалі з ім у адной машыне. Яшчэ двое ўдзельнікаў АКАП забітыя ў выніку паўторнай атакі на іншы аўтамабіль.
Як абвясціў у той жа дзень Пентагон, з пачатку года ў Емене амерыканскія беспілотнікі нанеслі 120 авіяўдараў.