10 жнiўня 2026, панядзелак, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме арыштавалі высокапастаўленага калабаранта

У Крыме арыштавалі высокапастаўленага калабаранта

Яго падазраюць у вымагальніцтве.

Так званыя праваахоўныя органы анексаванага Крыма затрымалі кіраўніка рэгіянальнага аддзялення агульнарасійскай грамадскай арганізацыі ваенных інвалідаў «Воін» у Севастопалі Алега Казюру, паведамляе севастопальскі навінавы партал ForPost. Крыніца выдання ў сілавых структурах паведаміла, што яго падазраюць у вымагальніцтве і, паводле некаторых звестак, у разбойным нападзенні. Казюра знаходзіцца ў СІЗА Сімферопаля.

Другая крыніца паведаміла ForPost, што на вымагальніцтва з боку групы людзей, у якую ўваходзіў Казюра, паскардзіліся бізнесмены з Феадосіі. Мяркуецца, што ў аднаго з вымагальнікаў пры сабе была агнястрэльная зброя.

Алег Казюра — былы кіраўнік Упраўлення МУС Украіны па Севастопалі, ён займаў гэтую пасаду з 2010 года. Пазней узначаліў Упраўленне Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны ў Севастопалі. Анлайн-газета «Мерыдыян Севастопаль» у 2010 годзе называла Казюру «кумам» тагачаснага міністра ўнутраных спраў Украіны Анатоля Магілёва.

Пасля анексіі Крыма і Севастопаля ў 2014 годзе Казюра пачаў супрацоўнічаць з расійскімі ўладамі. У прыватнасці, кіраваў Упраўленнем ФМС Расіі па Севастопалі, займаў пасаду кіраўніка апарату Заксабрання горада. Казюра ўнесены ў санкцыйныя спісы ЗША, Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, Украіны і іншых краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках