7 траўня 2024, aўторак, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць патрыёта Андрэя Бяляўскага завялі новую крымінальную справу

5
Супраць патрыёта Андрэя Бяляўскага завялі новую крымінальную справу
АНДРЭЙ БЯЛЯЎСКІ
ФОТА: SVABODA.ORG

Улады спрабуюць абвінаваціць патрыёта ў «незаконным захоўванні боепрыпасаў».

У дачыненні да аднаго з фігурантаў нядаўна закрытай «справы патрыётаў» распачатая новая крымінальная справа. Нібыта падчас ператрусу ў мастака-дызайнера, 35-гадовага Андрэя Бяляўскага знайшлі боепрыпасы. Як інфармуе сайт spring96.org, справу завялі паводле артыкула «Незаконны выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і іншае» (Ч.2 арт.295 КК). Цікава, што пастанову аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да Бяляўскага цэнтральны апарат СК прыняў 27 лістапада, у дзень, калі закрылі «справу патрыётаў».

Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 28 сакавіка. Яго абвінавачвалі ў «навучанні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках». Аднак 2 чэрвеня маладзёна вызвалілі. А на мінулым тыдні стала вядома, што справа закрытая.

Праваабаронцы валодаюць неафіцыйнай інфармацыяй, што выпадак з Бяляўскім не адзіны. Маўляў, ёсць яшчэ адзін падазраваны ў захоўванні боепрыпасаў, і ён таксама раней праходзіў у справе аб падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках