16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўпершыню з 2009 года павялічылі выдаткі на абарону

3
ЗША ўпершыню з 2009 года павялічылі выдаткі на абарону

У 2016 годзе ЗША выдаткавалі на абарону $611 мільярдаў, а найбліжэйшыя гады гэтая лічба яшчэ павялічыцца.

У 2016 годзе ЗША ўпершыню з 2009 года павялічылі свае выдаткі на абарону. Такія звесткі Глабальнага індэкса мілітарызацыі (GMI), пададзеныя ў панядзелак, 4 снежня, Бонскім міжнародным цэнтрам канверсіі (BICC). Трэнд на павелічэнне выдаткаў прадоўжыцца і ў наступныя гады, мяркуюць экспэрты.

Нягледзячы на адсутнасць у адміністрацыі прэзідэнта Трампа распрацаванай стратэгіі бяспекі, яна пасылае дакладныя сігналы аб узмацненні войска, гаворыцца ў дакладзе. Амерыканскі вайсковы флот плануе павялічыць з 171 да 350 караблёў, паведамляе DW.

У 2016 годзе ЗША выдаткавалі на абарону 611 мільярдаў даляраў - так шмат, як ніхто ў свеце. Месцы з другога да чацвёртага ў рэйтынгу выдаткаў на абарону займаюць Кітай, Расея і Саудаўская Арабія. Прычым вайсковыя выдаткі Саудаўскай Арабіі з 2015 года зменшыліся на 30 адсоткаў праз падзенне коштаў нафты. Вымушаныя былі знізіць выдаткі на абарону і іншыя арабскія краіны - Ірак, Бахрэйн, Егіпет і Аман. У Кувейце і Іраку гэтыя выдаткі наадварот выраслі.

Ізраіль - лідар у мілітарызацыі

Самай мілітарызаванай краінай свету індэкс называе Ізраіль. Гэтая краіна ў лідарах паводле колькасці цяжкага ўзбраення на душу насельніцтва. «Асаблівасці ізраільскай наборнай сістэмы таксама прыводзяць да з'яўлення вялікай колькасці вайскоўцаў у дачыненні да насельніцтва краіны», - падкрэслівае аўтар дакладу Макс Мучлер. За Ізраілем паводле індэксу мілітарызацыі ідуць Сінгапур, Арменія, Расея і Паўднёвая Карэя. У дзясятку краін з найбольшай мілітарызацыяй знаходзяцца дзве краіны Еўразвязу - Кіпр на 8 месцы і Грэцыя на 9-ым.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках